Валерый Уладзіслававіч Шацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валерый Шацкі)
Валерый Уладзіслававіч Шацкі
Дата нараджэння 9 жніўня 1937(1937-08-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 2013(2013-03-24) (75 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць

Валерый Шацкі (9 жніўня 1937, Масква, Расія — 24 сакавіка 2013) — беларускі музыкант-выканавец (фартэпіяна), педагог. Дацэнт (1987), прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя (1960; аспірантура, 1963).

Працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1967—1978, саліст), Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 1963, кафедра спецыяльнага фартэпіяна, прафесар, у 1997—2012 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: музычнае выканальніцтва і педагогіка. Пазапрафесійная дзейнасць: аўтагоншчык.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Міжнароднага музычнага фестываля «Пражская вясна» (1957) і інш.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

За гады актыўнай выканальніцкай дзейнасці таленавіты піяніст выступіў у больш чым 500 канцэртах у Беларусі і за мяжой, дзе бліскуча выконваў творы з залатога фонду фартэпіяннай літаратуры.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Альбом для юношества» Роберта Шумана (методические рекомендации) : [в 2 ч.] / [составитель В. В. Шацкий]. ― Минск, 1985―1986. ― 2 ч.
  • Вопросы интерпретации пьес «Детского альбома» П. И. Чайковского / [составитель В. В. Шацкий]. ― Минск, 1987.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валерий Шацкий : Жизнь. Творчество. Воспоминания / Т. И. Шацкая, О. Г. Макеева. ― Минск, 2018.
  • Шацкий Валерий Владиславович // Из истории музыкального образования в Беларуси : Белорусская государственная академия музыки, 1932―2002 : профессора и преподаватели : биобиблиографическая энциклопедия / Р. И. Сергиенко, В. А. Антоневич. ― Минск, 2005. — С. 40.
  • Бремя попыток пианиста Валерия Шацкого : [беседа с пианистом о жизни и творчестве / беседовала] Елена Молочко // Советская Белоруссия. — 2001. — 7 марта. — С. 10. — Сведения доступны также по Интернету: https://www.sb.by/articles/bremya-popytok-pianista-valeriya-shatskogo.html
  • Свята на піяністычнай вуліцы : [гутарка са старшынёй журы рэспубліканскага конкурсу піяністаў В. Шацкім] / гутарыла С. Радашкевіч // Культура. — 1999. — 10—16 красавіка (№ 13). — С. 12—13.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]