Валерый Юр’евіч Каршакевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Валерый Каршакевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Юр’евіч Каршакевіч
Нарадзіўся 15 лютага 1988(1988-02-15)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 192 см
Вага 88 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Смалявічы
Нумар 4
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 Сцяг Беларусі Маладзечна 10 (0)
2005 — 2007 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2008 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2009 — 2013 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 78 (3)
2013 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 13 (0)
2014 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 27 (2)
2015 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 21 (1)
2016 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 20 (1)
2017 Сцяг Беларусі Слуцк 30 (0)
2018 Сцяг Беларусі Гомель 16 (0)
2018 — Сцяг Беларусі Смалявічы 3 (0)
Нацыянальная зборная**
2008 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 верасня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Валерый Каршакевіч (нар. 15 лютага 1988, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смалявічы».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў «Маладзечна», потым гуляў за дубль салігорскага «Шахцёра» і наваполацкага «Нафтана». З 2009 года — ігрок жодзінскага «Тарпеда», з 2010 года трывала трапляў у асноўны склад.

У жніўні 2013 года пакінуў Жодзіна і стаў іграком брэсцкага «Дынама»[2]. У Брэсце адразу замацаваўся ў аснове, гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе замяняў траўміраванага капітана каманды Яўгена Клапоцкага.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[3]. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Міхаілам Гарбачовым і Арцёмам Бобухам.

У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну» па заканчэнні кантракта[4]. Неўзабаве далучыўся да стану мікашэвіцкага «Граніта» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[5]. Спачатку быў асноўным цэнтральным абаронцам мікашэвічцаў, але з лета стаў пераважна выхадзіць на замену.

У студзені 2016 года пасля прагляду зноў стаў іграком «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У сезоне 2016 быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў жодзінцаў. У студзені 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[7] і далучыўся да «Слуцка». Пазней часова пакінуў стан случан, каб прайсці прагляд у «Іртышы»[8], аднак у выніку вярнуўся і ў лютым падпісаў кантракт са «Слуцкам»[9]. Замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы случан, у сезоне 2017 без замен адгуляў ва ўсіх 30 матчах каманды ў чэмпіянаце Беларусі.

У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[10], і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[11]. У складзе «Гомеля» замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2018 года пакінуў гомельскую каманду і неўзабаве папоўніў склад «Смалявічаў»[12].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі .

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 (1) Д3 Маладзечна Сцяг Беларусі 10 0
2005 (2) дубль Шахцёр Сцяг Беларусі 8 0
2006 дубль Шахцёр Сцяг Беларусі 24 0
2007 дубль Шахцёр Сцяг Беларусі 26 0
2008 дубль Нафтан Сцяг Беларусі 21 1
2009 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 1 0
2010 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 22 1
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 30 0
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 17 1
2013 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 8 1
2013 (2) Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 13 0
2014 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 27 2
2015 Д1 Граніт Сцяг Беларусі 21 1
2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 20 1
2017 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 30 0
2018 (1) Д1 Гомель Сцяг Беларусі 16 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]