Валкалата
Аграгарадок
Валкалата
| ||||||||||||||||||||
Валкала́та[1] (трансліт.: Valkalata, руск.: Волколата) — аграгарадок у Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валкалацкага сельсавета.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва балцка-літоўскага паходжання. Звязана з літоўскім *vilkalotas «ваўкі, ваўкаўё, ваўччо», ад vilkas «воўк».
Такога ж утварэння на тэрыторыі цяперашняй Беларусі таксама назвы Бержалата (каля Відзаў) і Бержалаты (паміж Гроднам і Друскінінкаем), ад beržalotas «бярэзнік» (< beržas «бяроза»).
Таксама, побач з відзаўскай Бержалатай — Ліпалаты (ад liepalotas «ліпняк», liepa «ліпа»). Ад pušalotas «сасоннік» (< pušis «сасна») — назва Пушалаты (на поўначы ад Шаркаўшчыны каля возера Вісяты)[2].
Словы, ад якіх такія назвы, — зборныя назоўнікі, але могуць мець і значэнне выдзеленай адзінкі з мноства, як у pušalotas «сасоннік; сасоніна».
На тэрыторыі Літвы да назваў такога тыпу дадаюцца таксама тапонімы Apušotas, Epušotas са значэннем «Асіннік» (ад apušė, epušė «асіна», з пашыральнікам -ot-).
Назва Ваўкалата ў перакладзе значыць «Ваўкі».
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 22 км у напрамку на захад ад горада Докшыцы, за 219 км ад Віцебска, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янава[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1522 годзе як частка маёнтка Альжбеты Багданаўны, удавы Мікалая Радзівіла, які, паводле дакумента, атрымаў Ваўкалаты ад вялікага князя Аляксандра, то бок не пазней за 1506 год[4].
Праз шлюб дачкі Мікалая Радзівіла, Алены, ваўкалацкія ўладанні трапілі ва ўласнасць Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча-Слуцкага, які памёр у 1542 годзе. У 1558 годзе быў зацверджаны падзел маёнтка Валкалаты паміж трыма дзецьмі Юрыя Сямёнавіча, у выніку двор і мястэчка Валкалата сталі ўласнасцю Юрыя Юр’евіча Алелькавіча-Слуцкага. Падчас падзелу ад ваўкалацкіх уладанняў былі адлучаныя Сітцы, Вешняе, Праходы, Старое Сяло, Заўлічы і Гарадзішча[5].
У XVII стагоддзі Валкалата была ва ўладанні Долмат-Ісайкоўскіх, пазней — Бжастоўскіх.
У XVII стагоддзі мястэчка ў Ашмянскім павеце. У 1793 годзе ў Докшыцкім павеце, з 1802 года ў Вілейскім павеце Расійскай імперыі. З 1861 года — цэнтр воласці.
У 1921—1939 гадах Валкалата ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1940 года цэнтр сельсавета ў Дунілавіцкім, з 1960 года — у Глыбоцкім, з 1962 года — у Пастаўскім раёнах. З 1966 года Валкалата ў Докшыцкім раёне.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (XVIII стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000432
- Карчма
- Сядзіба
- Польскія вайсковыя могілкі
- Капліца-надмагілле на могілках
- Валкалацкае балота[крыніца?]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ваўкала́та, ж.. Ваўкала́ты, мн.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. C. 161.
- ↑ а б в г БелЭн 1997.
- ↑ Archiwum Głowne Akt Dawnych. Zespół 354 (Archiwum Radziwiłłów), seria 23, jednostka t.169 p.1, k. 2-4. Архівавана 23 кастрычніка 2022.
- ↑ Lietuvos Metryka. Knyga Nr. 37. Vilnius, 2011. — старонкі 192—193.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ваўкалата // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 44. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 22. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
- Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта (руск.). — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валкалата
- Валкалата на сайце Глобус Беларусі (руск.)