Род Валовічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Валовічы)
Jump to navigation Jump to search
Валовічы
POL COA Bogoria.svg
Герб «Вадвіч»
Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул Графы
Прызнаныя ў Расійская імперыя
Першы з роду Грынька Ходкавіч Валовіч


Валовічы (польск.: Wołłowiczowie, руск.: Воловичи) — вялікалітоўскі шляхецкі род гербу «Багорыя», прадстаўнікі якога ў 16-18 ст. займалі высокія дзяржаўныя пасады.

Напачатку вызнавалі праваслаўе, у 16 ст. сярод іх шмат прыхільнікаў кальвінізму, з канца 16 ст. перайшлі ў каталіцтва.

Родапачынальнік — Ходка (Ходзька, Фёдар), які ў 1-й палове 15 ст. жыў у Гарадзенскім павеце. Ходка меў шмат сыноў, ад якіх пайшлі галіны роду. У 1798—1900 адна з іх насіла графскі тытул (згасла). У 19 ст. існавалі 4 галіны Валовічаў.

У 19 ст. — пачатку 20 ст. валодалі маёнткамі ў Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і Ковенскай губернях.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду[правіць | правіць зыходнік]

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Ходка (Хведар; ?—?)

  1. Грынька (? — пасля 1503), гараднічы гарадзенскі
    1. Багдан (? — 14 красавіка 1539), войскі гарадзенскі
      1. Астафій (каля 15201587), канцлер вялікі літоўскі
      2. Рыгор (? — 1577), ваявода смаленскі
        1. Пётр (? — 1624), чашнік літоўскі
        2. Раман, староста рагачоўскі
        3. Раіна, жонка Багдана Агінскага
    2. Іван (? — пасля 1547), канюшы троцкі
      1. Іван (? — 1582), маршалак гарадзенскі
        1. Геранім (? — 1636), падканцлер вялікі літоўскі, староста жамойцкі
        2. Яўстах (? — 1630), біскуп віленскі
        3. Андрэй (каля 15701614), харужы літоўскі
        4. Павел (15761630), падскарбі надворны літоўскі
          1. Казімір Яўстах (? — 1659), стольнік літоўскі
    3. Лукаш (? — ?), ключнік гарадзенскі
    4. Міхаіл
      1. Барыс
        1. Пётр, падкаморы троцкі
          1. Уладзіслаў (? — 1668), гетман польны літоўскі
    5. Марк
      1. Рыгор (? — 1562), полацкі праваслаўны архіепіскап
    6. Рыгор (? — пачатак 1586), староста слонімскі, кашталян новагародскі
      1. Міхал (? — каля 1583), староста слонімскі
        1. Самуэль (? — 1626), кашталян новагародскі
          1. Аляксандр, харужы віленскі
          2. Геранім
            1. Марцыян, пісар земскі віленскі
              1. Ян Казімір (? — 1707), абозны літоўскі
              2. Вінцэнт Станіслаў (? — 1698), вялікі сакратар духоўны літоўскі
              3. Дамінік, староста абельскі
                1. Марцыян Дамінік (? — 1712), вялікі маршалак літоўскі
                2. Вінцэнт Пётр (16701737), рэферэндар літоўскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).