Валодзькава возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валодзькава возера
2009 г.
2009 г.
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіёны Гомель, Гомельскі раён
Валодзькава возера (Беларусь)
Валодзькава возера
Валодзькава возера

Валодзькава возера (або Валодзькіна) — азёрападобнае пашырэнне рэчышчаў рэк Сож і Іпуць у месцы іх зліцця[1]. Знаходзіцца часткова ў межах Цэнтральнага і Навабеліцкага раёнаў Гомеля, часткова — Улукаўскага сельсавета Гомельскага раёна[2].

Сфарміравалася ў 1970-я гг. як рэчышчавы пясчаны кар’ер для стварэння намыўных грунтовых падмуркаў шэрагу мікрараёнаў Гомеля (Валатава, Мельнікаў Луг). Адпаведныя работы скончыліся ў 1990 г. З таго часу гэтая тэрыторыя з’яўляецца рэкрэацыйнай зонай[3]. Нефармальным месцам адпачынку стала паўночна-заходняе ўзбярэжжа (т. зв., «Мыс»). На паўднёва-ўсходнім узбярэжжы месціцца аграсядзіба «Дом рыбака»[4]. Возера выкарыстоўваецца для водных прагулянак, забаў, заняткаў спортам, рыбнай лоўлі.

Назва бытуе ў народзе. Матывацыйная база яе паходжання звязваецца з найменнем рачнога прыпыначнага пункту «Валодзіна» (sic!), які знаходзіўся на месцы ранейшага ўпадзення Іпуці ў Сож[5].

Зноскі

  1. Кашутчык, К. І. Азёрна-алювіяльныя адклады як аб’ект вывучэння інжынернай геалогіі (на прыкладзе Гомельскай вобласці Рэспбублікі Беларусь) // Літасфера. — 2019. — №2 (51). — С. 107, 109.
  2. Гомель. План города. Гомельский район. Карта  [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018. — С. 20-21.
  3. Кашутчык, К. І. Азёрна-алювіяльныя адклады як аб’ект вывучэння інжынернай геалогіі (на прыкладзе Гомельскай вобласці Рэспбублікі Беларусь) // Літасфера. — 2019. — №2 (51). — С. 109.
  4. Крестьянское хозяйство Кукса М.Т. — Дом рыбака.
  5. Володькино озеро(недаступная спасылка) // Сайт проекта «Улицы Гомеля».