Валожын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Валожын
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
10 276 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовы індэкс
222340
Аўтамабільны код
5
Валожын на карце Беларусі ±
Валожын (Беларусь)
Валожын
Валожын (Мінская вобласць)
Валожын

Вало́жын[2] (трансліт.: Valožyn) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Валожынскага раёна, на рацэ Валожынцы. За 75 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі МаладзечнаЛіда, каля аўтастрады Мінск—Гродна. Насельніцтва 10 276 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню пэўна згадваецца як "двор" Валожын адкуль 16.12.1431 года вял.кн. Свідрыгайла пісаў ліст да лівонскага ландмайстра Тэўтонскага ордэна. У 1440-я гады, паводле Хронікі Быхаўца, належаў неідэнтыфікаваным князям Валожынскім і быў канфіскаваны за іх удзел у змове супраць вял. кн. Казіміра Ягелончыка ў 1445 годзе. Каля 1450 года вял.кн. Казімір даў Валожын віленскаму ваяводу Я. Манівідавічу, а ў 1484 — В. М. Вярэйскаму. У 1492 годзе ўпершыню ўпамінаецца валожынскі касцёл. У пачатку XVI ст. належаў С. В. Вярэйскай і яе мужу А. Гаштольду; у Валожыне дзейнічалі Спаская і Пятніцкая цэрквы. З 1549 года ўласнасць вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, кіраўваўся дзяржаўцамі. З 1551 года — мястэчка. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 г. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1582 годзе маёнтак Валожын — уласнасць вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. У 1614 годзе вялікі гетман літоўскі К. Радзівіл прадаў Валожын з маёнткам кашталяну менскаму і жамойцкаму А. Служку. У 1681 г. маршалак надворны Ю. Б. Служка заснаваў у Валожыне касцёл і манастыр бернардзінцаў (скасаваны ў 1864), пры манастыры дзейнічала школа. У 1683 г. заснавана праваслаўнае брацтва. З канца 17 ст. цэнтр староства. У пач. 18 ст. у Валожыне 107 двароў, 5 вуліц, 2 царквы, 2 касцёлы. У 1710 г. узведзена драўляная уніяцкая царква. З 1738 г. Валожын уладанне князёў Чартарыйскіх, з канца 18 ст. — Радзівілаў, Чартарыйскіх і Тышкевічаў. У 1790 г. у мястэчку 186 двароў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. у складзе Расійскай імперыі.

Валожынская ешыва

У 1806—1892 г. у Валожыне дзейнічала яўрэйская духоўная акадэмія (Валожынская ешыва).

З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 15 студзеня 1940 г. цэнтр раёна ў складзе Баранавіцкай вобласці, з 20 верасня 1944 г. — у складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 г. — у складзе Мінскай вобласці.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аснову эканомікі складаюць прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Валожын».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Валожынскі краязнаўчы музей.

У 2000 і 2007 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[4][5].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Спаса-Праабражэнская царква, былая каталіцкая капліца

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. «Адна зямля» – заўсёды свята//«Рэгіянальная газета», 30 чэрвеня 2000 г., № 26 (271)
  5. «Адна зямля» – звонкагалосая песня//«Рэгіянальная газета», 6 ліпеня 2007 г., № 27 (633)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Воложин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: Энциклопедия. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 312 с. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0432-7.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]