Валожынскі ешыбот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фотаздымак Валожынскага ешыбота
Будынак былога ешыбота ў Валожыне
Будынак былога ешыбота ў Валожыне
Валожынскі ешыбот. Анатоль Наліваеў, 1964, тэмпера
Валожынскі ешыбот. Анатоль Наліваеў, 1967, тэмпера

Валожынскі ешыбот — ешыбот у Валожыне, таксама вядомы як «Эц Хаім» (у гонар заснавальніка Хаіма Валожынера). Быў адчынены ў 1803 годзе. У перыяд росквіту ў Валожынскім ешыбоце навучаліся больш за 400 вучняў з усёй Расійскай імперыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ешыбот быў заснаваны ў 1803 рабінам Хаімам Валожынерам, вучнем Віленскага гаону. У 1821 яго пераемнікам на чале ешыботу стаў яго сын Ісаак. Па смерці Ісаака ў 1849 кіраўніком ешыботу быў прызначаны рэбэ Эліязэр Фрыд (англ.: Eliezer Fried). Неўзабаве Эліязэр Фрыд сканаў, наступным кіраўніком ешыботу ў 1854 быў прызначаны яго намеснік рэбэ Нафталі Цві Ягуда Берлін (англ.: Naftali Zvi Yehuda Berlin).

У 1896 годзе ешыбот быў афіцыйна зачынены, бо расійскі ўрад запатрабаваў увядзення ў навучальную праграму выкладання рускай мовы і свецкіх прадметаў. Рэбэ Берлін не пагадзіўся з умовамі ўраду[1]. Паводле іншай версыі, рэбэ Берліна не задаволіла ў першую чаргу не тое, што давядзецца выкладаць свецкія прадметы, а сам загадны тон патрабавання ўраду: «Выкладчыкі ўсіх прадметаў мусяць мець дыпломы каледжаў... іўдзейскія прадметы нельга выкладаць ад 9 да 15 гадзін... начныя студыі не дазваляюцца... час навучання не можа перавышаць 10 гадзін у дзень.»

Некаторыя гісторыкі даводзяць іншую прычыну закрыцця ешыботу. Паводле гісторыка Шаўэля Стампфера (англ.: Shauel Stampfer), нядаўна адкрытыя дакуманты расійскага ўрада пацвярджаюць, што сапраўднай прычынай закрыцця стала процістаянне іншых выкладчыкаў спробам рэбэ Берліна прызначыць свайго сына дэканам Валожынскага ешыботу[2].

Рэбэ Рэфаэль Шапіра (англ.: Refael Shapiro), зяць рабіна Нацыва Валожынера, адчыніў ешыбот наноў у 1899, хоць колькасць вучняў у ім значна скарацілася.

Дэ факта ешыбот існаваў да 1939 года[3]. Валожынскі ешыбот зрабіўся прататыпам большасці літвакоўскіх ешыботаў свету.

Кіраўнікі ешыботу[правіць | правіць зыходнік]

Ешыбот узначальвалі (у храналагічным парадку):

  1. Хаім з Валожына
  2. Іцхак з Валожына
  3. Нафталі Цві Явуда Берлін (першапачаткова — сумесна з Ёсэфам Доў-Бер Салавейчыкам)
  4. Рэфаэл Шапіра

Цяперашні час[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе валожынскія ўлады перадалі будынак ешыботу ва ўласнасць Яўрэйскаму рэлігійнаму саюза Беларусі. У 2007 беларускі ўрад запатрабаваў ад яўрэйскае суполкі 20 000 долараў на аднаўленне будынку, пагражаючы іначай сканфіскаваць яго[4]. Неабходныя сродкі на рэстаўрацыю будынку былі сабраны пры актыўным удзеле яўрэйскай суполкі Agudath Israel у ЗША.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]