Валожынскі сельсавет (Шаркаўшчынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валожынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шаркаўшчынскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Валожынкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 1 564
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Вало́жынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Валожынкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйкі, сельсавет перайменаваны ў Буйкаўскі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. У 1968 годзе ў склад сельсавета з Пяліцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Амбросенкі, Валожынкі, Крапіўнікі, Лазоўка і Паяначы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Буйкаўскага сельсавета 31 населены пункт[3]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Станіславоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пялікі і Пятровічы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валожынкі, сельсавета перайменаваны ў Валожынскі[4]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны хутары Жытаполле і Пукі[5]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ёдскага (14 населеных пунктаў: вёскі Амбросенкі, Астраўляне, Бабоўе, Буйкі, Бяседнае, Валожынкі, Глісценкі, Касцюкі, Лазоўка, Паяначы, Сасноўцы, Шурпакі і хутары Кулагі, Курычанкі), Станіславоўскага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Пялікі, вёскі Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пятровічы), Більдзюгскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Наваселле, вёскі Галінова, Зарэчча, Казакі і хутар Непрынікі) і Радзюкоўскага (2 населеныя пункты: вёскі Загорнае і Юзафова) сельсаветаў[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1564 чалавекі[7], з іх 91,2 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,2 % — палякі[8].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 25 красавіка, 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 65. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  5. Решение Шарковщинского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.