Валожынскі сельсавет (Шаркаўшчынскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валожынскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Шаркаўшчынскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Валожынкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 1 564
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Вало́жынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Валожынкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйкі, сельсавет перайменаваны ў Буйкаўскі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. 16 кастрычніка 1986 года ў склад сельсавета з Станіславоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валожынкі, сельсавета перайменаваны ў Валожынскі. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ёдскага (14 населеных пунктаў: вёскі Амбросенкі, Астраўляне, Бабоўе, Буйкі, Бяседнае, Валожынкі, Глісценкі, Касцюкі, Лазоўка, Паяначы, Сасноўцы, Шурпакі і хутары Кулагі, Курычанкі), Станіславоўскага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Пялікі, вёскі Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пятровічы), Більдзюгскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Наваселле, вёскі Галінова, Зарэчча, Казакі і хутар Непрынікі) і Радзюкоўскага (2 населеныя пункты: вёскі Загорнае і Юзафова) сельсаветаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1564 чалавекі[3], з іх 91,2 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,2 % — палякі[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.