Валосавіцкі сельсавет (Лепельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валосавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Новыя Валосавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 615
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Вало́савіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Новыя Валосавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Валосавіцкі (Валасевіцкі) сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Валосавічы (Валасевічы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі. 3 верасня 1937 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Весялоўскага нацыяльнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсавета, у склад Палянскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Азерцы, Акцябрск, Зялёны Востраў, Ленінск, Сяргееўшчына, Тадуліна)[1]. 7 ліпеня 1961 года ў склад сельсавета з Красналуцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Валатоўкі, Вобалачча і Карсаўшчына)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 27 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 946 чалавек[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 615 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 ліпеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (1948).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.