Хрэнавы грыб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валуй несапраўдны)
Хрэнавы грыб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hebeloma crustuliniforme (Bull.) Quél. 1872

Сінонімы
  • Agaricus crustuliniformis Bull. 1787 basionym
  • Hebelomatis crustuliniformis (Bull.) Earle 1909
  • Agaricus ossa J.F. Gmel. 1792

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  34454
EOL  188111
MB  241497

Хрэ́навы грыб, валуй несапраўдны, гебелома корачкападобная (Hebeloma crustuliniforme) — ядавіты шапкавы базідыяльны грыб сямейства Страфарыевыя (Strophariaceae) (раней адносіўся да павуціннікавых (Cortinariaceae)).

Шапка пукатая, потым распасцёртая, слізістая, гліністая, бледная, дыяметрам 3—8 см. Пласцінкі прырослыя, частыя, вузкія, з няроўным краем і кроплямі вадкасці, брудна-бурыя. Ножка амаль роўная, злёгку патоўшчаная ўнізе, белаватая, даўжынёю 4—7 см. Мякаць вадзяністая, белая, горкая, з пахам рэдзькі або хрэну (адсюль назва). Споры эліпсоідныя, жаўтаватыя.

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў лясах і парках з ліпеня па верасень.

Ядавіты грыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]