Валына-Аршанскі прагін
Валына-Аршанскі прагін (укр.: Волино-Оршанський прогин) — тэктанічная палеаструктура Усходне-Еўрапейскай платформы, якая прасочваецца на паўночным захадзе Украіны ад Усходніх Карпат на паўночны ўсход і далей на тэрыторыі Беларусі.
Прагін запоўнены спецыфічнымі чырвонаколернымі адкладамі верхняга рыфею магутнасцю 300—900 м. Разглядаецца як крайні паўднёва-заходні сегмент сістэмы Сярэднярускіх аўлакагенаў. З позняга этапу байкальскай складкавасці тут сфарміравалася геасінкліналь, марскі басейн ахопліваў больш за 80 % тэрыторыі Беларусі[1] і распасціраўся з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. На сумежных участках платформы награмаджаліся тэрыгенна-вулканічныя адклады венду, якія поўнасцю перакрылі прагін. Назапашваліся пераважна пясчаныя адклады, разам з імі сустракаюцца вулканічныя (базальты, дыябазы, туфы) і ледавіковыя (тыліты).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ М. М. Брылеўскі, А. У. Клімовіч. Геаграфія Беларусі: Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Мн., 2019. — С. 32.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Глушко В. В. Волино-Оршанський прогин // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1. (укр.)