Валына-Падольская пліта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Валына-Падольская пліта — паўднёва-заходняя частка Усходне-Еўрапейскай платформы паміж Украінскім шчытом і Усходнімі Карпатамі.

Складкавыя структуры Усходніх Карпат аддзелены лініяй Тэйсера—Торнквіста (на гэтым участку Рава-Рускім глыбінным разломам). Крышталічны фундамент пліты складзены з архейска-сярэднепратэразойскіх метамарфізаваных парод, мае разломна-блочную будову, апускаецца на паўднёвым захадзе да 6-8 км, перакрыты верхнепратэразойска-кайназойскімі адкладамі. Платформавая структура пліты ўтварылася ў выніку фарміравання прагінаў рознага ўзросту і распасцірання, накладзеных адзін на адзін.

Асноўныя карысныя выкапні: нафта, каменны вугаль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зінавенка Г. Валына-Падольская пліта // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.