Валынка (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валынка, Брэст)
Валынская вуліца

Валынка — прадмесце Брэста. Размешчана ў Маскоўскім раёне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла ў XIII стагоддзі за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад гістарычнага Берасця на гандлёвым шляху на Валынь як рамеслена-гандлёвае паселішча, якое пазней прыйшло ў заняпад. Затым сельскае паселішча, жыхары якога займаліся земляробствам. У XIX стагоддзі ўвайшло ў склад Брэста[1]. У 19211939 гадах называлася Траўгутава[2].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Забудова сядзібнага тыпу. Асноўныя вуліцы — Ковельская, Калгасная і інш. Тут размешчаны сярэдняя школа, магазіны і прадпрыемсты бытавога абслугоўвання паселішча[1].

Зноскі

  1. а б Волынка // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.
  2. Брэст // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Волынка // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.