Калонія вольвакса мае выгляд слізістага зялёнага шара дыяметрам 2—3 мм. У калоніях вольвакса колькасць клетак пастаянная і даволі вялікая (ад 500 да некалькіх дзясяткаў тысяч у розных відаў). Клеткі размешчаны ў адзін слой па краі калоніі, а цэнтр заняты сліззю. Клеткі злучаны паміж сабой цяжамі цытаплазмы. Кожная клетка мае па два жгуцікі, накіраваныя вонкі калоніі. З іх дапамогай вольвакс перамяшчаецца ў вадзе.
Вольвакс належыць да аўтатрофныхпратыстаў. Фотасінтэзуючы, ён утварае крухмал і выдзяляе кісларод. Кожная клетка калоніі паглынае мінеральныя рэчывы з навакольнага асяроддзя ўсёй сваёй паверхняй. Роля клетак у калоніі вольвакса неаднолькавая. Адны з іх толькі жывяцца і растуць. Такіх клетак большасць. Іншыя клеткі прымаюць удзел у размнажэнні.
Размнажаецца вольвакс бясполым і палавым спосабамі. Для бясполага размнажэння служаць спецыяльныя клеткі, з якіх пасля многіх дзяленняў утвараецца даччыная калонія вольвакса. Пасля разбурэння мацярынскай калоніі даччыныя калоніі вызваляюцца і пачынаюць жыць самастойна. Пры палавым размнажэнні вольвакса ў яго гаметангіях утвараюцца гаметы. Мужчынскія гаметы — сперматазоіды — рухаюцца пры дапамозе жгуцікаў. Жаночыя гаметы — яйцаклеткі — нерухомыя. У выніку зліцця гамет утвараецца зігота, якая пасля перыяду спакою дае пачатак новай калоніі.
↑Міхеева Т. М.Вальвокс//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз.. — С. 409
↑Volvox(нявызн.). AlgaeBase.(Праверана 9 снежня 2015)
Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9