Вальдыўскія лясы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вальдыўскія лясы
Valdivian temperate rainforest.JPG
Біём Лес умеранай зоны(руск.) бел.
Мяжуе з Магеланавы лясы, Патагонская пустыня, Чылійскі маквіс і Паўднёва-Андскі стэп(укр.) бел.
Плошча 248,100 км²
Краіны Чылі і Аргенціна

Вальдыўскія лясы — дажджавыя мяшаныя лясы ўмеранага клімату, экарэгіён Паўднёвай Амерыкі, частка Неатропікі. Назва паходзіць ад горада Вальдывія.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны лясы ў цэнтры Заходняй Патагоніі, пераважна на тэрыторыі Чылі, невялікая частка — у Аргенціне. Суседнія экарэгіёны — Магеланавы лясы, Патагонская пустыня, Чылійскі маквіс і Паўднёва-Андскі стэп(укр.) бел.. Плошча Вальдыўскіх лясоў ацэньваецца ў 250—300 тыс. км², гэта больш тэрыторыі Вялікабрытаніі. Месцазнаходжанне — раён 40° паўднёвай шыраты ля схілаў Анд (да вышыні 1200—2200 м) і востраў Чылаэ[1].

Клімат вільготны (1500-3000 мм ападкаў у год), дажджы выпадаюць круглы год. Сярэдняя тэмпература 12-15°С летам і 6-8 °C зімой, у горных раёнах яшчэ халадней[2].

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Вальдыўскія лясы — вечназялёныя, аднак у іх растуць і лістападныя расліны. Таксама сустракаюцца хвойныя віды і папараць. Многія віды — эндэмікі Патагоніі, сустракаюцца альбо толькі ў Вальдыўскіх лясах, альбо ў іх і суседніх рэгіёнах.

Тыповыя прадстаўнікі флоры рэгіёну — Luma, Fitzroya, Aextoxicon, Lapageria, Maytenus magellanica, некалькі відаў роду Pseudopanax і Nothofagus, Eucryphia cordifolia, Caldcluvia paniculata, Weinmannia trichosperma, Podocarpus nubigenus, Araucaria araucana.

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Сярод жывёльнага свету звычайныя рэліктавы Dromiciops gliroides, самы маленькі алень у свеце Pudu, Leopardus guigna. У XX стагоддзі інтрадуцыраваны дзікі.

У Чылі і Аргенціне на тэрыторыі Вальдыўскіх лясоў створана каля 20 нацыянальных паркаў і ахоўных зон(руск.) бел..

Зноскі