Вальдэтруда
Выгляд
| Вальдэтруда | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 612 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 красавіка 688 |
| Месца смерці | |
| У ліку | святы і каталіцкі святы |
| Дзень памяці | 9 красавіка |
| Бацька | Вальберт[d] |
| Маці | Bertille of Thuringia[d] |
| Муж | Vincent Madelgarius[d][1] |
| Дзеці | Aldetrude di Maubeuge[d], Dentelin of Mons[d], Madelberta[d], Landry of Paris[d] і Landry of Soignies[d] |
Вальдэтруда (Вальтруда; фр. Waudru, нідэрл. Waldetrudis, Waltrudis; каля 612 — 9 красавіка 688, Монс) — святая Рымска-Каталіцкай царквы, абатыса, сястра святой Адэльгунды, з’яўляецца заступніцай горада Монса і правінцыі Эно, Бельгія.
Агіяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і прыдворнага караля франкаў Хлотара II. У замужжы нарадзіла чацвярых дзяцей, якія пасля таксама сталі святымі (святая Адэльтруда, святы Мадэльберт, святы Ландрык, святая Дэнтэліна). Пасля таго як яе муж сышоў у манастыр, Вальдэтруда таксама прыняла манаскі пострыг і па радзе святога Жыслена заснавала манастыр у горадзе Монс, у якім яна была настаяцельніцай да сваёй смерці.