Вальтурна
Выгляд
| Вальтурна | |
|---|---|
| італ. Volturno | |
| Вярхоўі ракі каля Колі-а-Вальтурна | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 175 км |
| Басейн | 5 455 км² |
| Расход вады | 70 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Апенінскія горы |
| • Месцазнаходжанне | Абруцкія Апеніны |
| • Вышыня | ≈ 500 м |
| • Каардынаты | 41°38′13″ пн. ш. 14°04′13″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Тырэнскае мора |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 41°01′23″ пн. ш. 13°55′34″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Тырэнскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Малізэ, Кампанія |
![]() |
|
|
|
|
Вальтурна (італ.: Volturno) — рака ў Паўднёвай Італіі, працякае па тэрыторыі абласцей Малізэ і Кампанія. Упадае ў заліў Гаэта Тырэнскага мора. Даўжыня 175 км, плошча басейна — 5455 км². Сярэдні расход вады — 70 м³/c. Выток у Абруцкіх Апенінах, у правінцыі Ізернія. Цячэ ў паўднёва-ўсходнім напрамку, каля Каяца ў Вальтурна ўпадае яе галоўны прыток Каларэ і рака паварочвае на паўднёвы захад. У камуне Кастэль-Вальтурна ўпадае ў заліў Гаэта Тырэнскага мора, на поўнач ад Неапаля.
На рацэ знаходзіцца горад Капуя. Вальтурна выкарыстоўваецца для ірыгацыі і суднаходства. У верхнім цячэнні пабудаваны ГЭС.
