Вальтэры Ботас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вальтэры Ботас
Valtteri Bottas 2016 Malaysia.jpg
Грамадзянства

Сцяг Фінляндыі Фінляндыя

Дата нараджэння

28 жніўня 1989(1989-08-28) (27 гадоў)

Месца нараджэння

НасталаФінляндыя

Выступленні ў «Формуле-1»
Сезоны

4 (2013-2016)

Гран-пры

93

Чэмпіён свету

0

Месца ў 2016

8 (0 ачкоў)

Перамогі Лепшы старт
0
Подыумы Ачкі БК
9 0 0
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Вальтэры Ботас (фінск.: Valtteri Bottas; нар. 28 жніўня 1989, Настола, Фінляндыя) — фінскі аўтагоншчык. Чэмпіён серыі GP3 (2011). 2-разовы пераможца F3 Masters (2009-10).

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Фін пачаў сваю гоначную кар'еру напачатку 2000-х гадоў з картынгавых гонак. Вальтэры паступова прайшоў усе ступені такіх спаборніцтваў, некалькі разоў выйграў чэмпіянат Фінляндыі ў класе Формула-А і Intercontinental A; браў удзел у чэмпіянатах Еўропы і свету на падобнай тэхніцы.

У 2007 годзе Ботас упершыню спрабуе сябе ў гонках формульнага тыпу, сеўшы за руль машыны двухлітровай Формулы-Рэно. З першых гонак фін стаў паказваць нядрэнную хуткасць і стабільнасць вынікаў: у брытанскай серыі ён выйграў тры з чатырох стартаў у зімовым чэмпіянаце, а ў паўночнаеўрапейскім кубку заняў трэцяе месца ў асабістым заліку асноўнага першынства. На наступны год Вальтэры, набраўшыся досведу ў такіх гонках і вывучыўшы трасы становіцца чэмпіёнам паўночнаеўрапейскага кубка, а таксама дэбютуе ў больш прэстыжным Еўракубку, дзе таксама становіцца чэмпіёнам.

У 2009 годзе фін перабіраецца ў гонкі машын класа Формула-3, падпісаўшы кантракт з камандай ART Grand Prix. Базавым чэмпіянатам становіцца Еўра-серыя, але таксама каманда заяўляецца на шэраг прэстыжных стартаў брытанскай серыі, F3 Masters і Гран-пры Макаа. У асноўным чэмпіянаце Ботас хутка становіцца майстрам першых гонак, шэсць разоў у дзесяці спробах рэалізаваўшы стартавыя пазіцыі ў фінішны подыум, але іншыя гонкі аказваюцца не такімі уражваючымі: толькі чатырохразова ён трапляе ў ачковую зону. І ўсё ж агульнай стабільнасці хапае на нядрэннае для дэбютанта трэцяе месца ў агульным заліку (наперадзе апынаюцца толькі Жуль Б'янкі і Крысціян Фітарыс, якія значна апераджалі па выніках увесь пелатон на працягу спаборніцкага перыяду). У чэрвені Вальтэры змог выйграць прэстыжную гонку ў Зандворце: розныя промахі канкурэнтаў дазволілі яму заняць поўл, а потым у дамінантным стылі выйграць гонку.

Праз год Ботас быў адным з фаварытаў сезону еўрасерыі, але зноў застаўся толькі трэцім у асабістым заліку. Яго апярэдзілі два пілоты Signature Team: вярнуўшыся ў чэмпіянат шматвопытны Эдаарда Мартара і аднагодак Вальтэры Марка Вітман. Адным са складнікаў паразы фіна і ART Grand Prix стала выкарыстанне іншай сілавой устаноўкі: Mercedes Ботаса трохі саступаў Volkswagen канкурэнтаў. Невялікі рэванш быў узяты ў чэрвені, калі Ботас у другі раз выйграў зандворцкі Masters.

У гэтыя ж тэрміны мэнэджмент Вальтэры ладзіць яму першыя тэсты ў Формуле-1: Тота Вольф, выкупіўшы частку акцый Williams F1, паступова ўсё актыўней прыцягвае фіна да тэстаў каманды, пакуль у 2013 годзе не знаходзіць магчымасці пасадзіць яго ў какпіт баявой машыны. Пакуль супрацоўніцтва з брытанскай камандай яшчэ не гэтак шчыльна, Ботас у 2011 годзе працягвае ўдзельнічаць у гонках Формулы-3 і ў яе аналагу — серыі GP3. У апошняй, выступаючы за ART Grand Prix, ён у 2011 годзе становіцца чэмпіёнам, сур'ёзна апярэдзіўшы амаль усіх супернікаў па ўзроўню стабільнасці вынікаў.

2012 год Боттас праводзіць у якасці тэст-пілота Williams F1, рэгулярна ўдзельнічаючы ў трэніроўках Гран-пры, а праз год падвышаецца кіраўніцтвам да статусу аднаго з баявых пілотаў брытанскага калектыва. Падрыхтаваная да таго сезону тэхніка апынулася мала канкурэнтаздольнай і Вальтэры і яго партнёр Пастар Мальданада вельмі рэдка атрымлівалі магчымасць змагацца за ачкі, часта апярэджваючы толькі пару каманд-аўтсайдараў чэмпіянату. Фін, зрэшты, перыядычна атрымліваў шанцы выявіць сябе: так падчас дажджавой кваліфікацыі на Гран-пры Канады ён змог узлезці аж на трэці радок выніковага пратаколу, а ў гонках і яму і венесуэльцу атрымалася рэалізаваць толькі адзін шанец на фініш у ачковай зоне: Пастар фінішаваў дзясятым на Гран-пры Венгрыі, а Вальтэры заваяваў восьмае месца на Гран-пры ЗША. У міжсезонне Мальданада, расчараваны магчымасцямі Williams, пакінуў брытанскую каманду, а Ботас знайшоў магчымасць падоўжыць кантракт з арганізацыяй яшчэ на сезон[1].

Выбар Вальтэры стаўся больш паспяховы — пры рэзкай змене тэхнічнага рэгламенту Williams стварыла больш канкурэнтаздольнае шасі, а паралельны пераход на рухавікі Mercedes толькі дадаў ім хуткасці. У гонках, да пары, фін і яго новы партнёр — бразілец Феліпі Маса — не маглі канвертаваць сваю хуткасць у ачкі, але Ботас, часцей напарніка пазбягаючы розных тэхнічных праблем, камандных пралікаў і няўдалых дзеянняў супернікаў, змог куды стабільней набіраць ачкі, а на Гран-пры Аўстрыі прынесці арганізацыі першы ў сезоне фініш на подыумнай пазіцыі. У далейшым удалая тэндэнцыя захавалася і да канца сезону Вальтэры змог замацавацца на чацвёртым месцы ў асабістым заліку, паралельна зрабіўшы свой унёсак ва ўздым Williams на трэцяе месца ў кубку канструктараў. Апроч шпільбергскай гонкі Ботас яшчэ пяць разоў паднімаўся на подыум, прычым на Хакенхаймрынгу ён фінішаваў на другой пазіцыі, адбіўшы напад будучага чэмпіёна свету Льюіса Хэмілтана.

Зноскі

  1. Лось, Андрей В Williams подтвердили Массу и Боттаса на 2014 год (руск.) . f1news.ru (11 ноября 2013). Праверана 25 ноября 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]