Вальтэр Каспер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вальтэр Каспер
WalterKasperCard 200806.png
Сцяг
Старшыня Папскага Савета па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству
3 сакавіка 2001 — 1 ліпеня 2010
Царква:

Каталіцкая царква

Папярэднік:

Кардынал Эдуард Касідзі

Пераемнік:

Кардынал Курт Кох


Прафесія:

ксёндз, пісьменнік, багаслоў, прафесар універсітэта

Нараджэнне:

5 сакавіка 1933(1933-03-05) (84 гады)
Гайдэнгайм-ан-дэр-Брэнц[d], Гайдэнгайм[d], адміністрацыйная акруга Штутгарт[d], Бадэн-Вюртэмберг

Прыняцце свяшчэннага сану:

6 красавіка 1957

Кардынал з:

21 лютага 2001


Узнагароды:
Commons-logo.svg Вальтэр Каспер на Вікісховішчы

Вальтэр Каспер (Walter Kasper; нар. 5 сакавіка 1933, г. Хейдэнхейм-Брэнц, Германія) — каталіцкі кардынал.

Святарскае пасвячэнне атрымаў у катэдральным саборы Ратэнбурга 6 красавіка 1957 г. Aбараніў дысертацыю на тэму «Філасофія і тэалогія гісторыі ў позняй філасофіі Шэлінга». Узначальваў кафедру дагматычнай тэалогіі на тэалагічным факультэце Мюнстарскага ўніверсітэта. 16 сакавіка 1999 г. Ян Павел ІІ прызначыў Вальтэра Каспера Сакратаром Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 21 лютага 2001 г. - стаў кардыналам і 3 сакавіка 2001 г. быў прызначаны Старшынёй Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 15 мая 2001 г. кардынал Вальтэр Каспер стаў членам Кангрэгацыі па пытаннях веравучэння і Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, а 18 мая таго ж года – членам Папскай Рады па пытаннях культуры. У 2002 г. ён быў прызначаны членам Вышэйшага Папскага касцёльнага суда (Signatura Apostolica).

Аўтар кніг: «Езус Хрыстус» (1974), а таксама «Лексікон тэалогіі Касцёла», які выдаваўся тройчы.