Вальтэр Самуэль
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
23 сакавіка 1978[1][2][…] (47 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца, абаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Ва́льтэр Адрыя́н Луха́н Самуэ́ль (ісп.: Walter Adrián Luján Samuel; нар. 23 сакавіка 1978, Фірмат, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны. Дзякуючы свайму стылю гульні атрымаў мянушку «Сцяна».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Кар’еру пачаў у клубе «Ньюэлс Олд Бойз», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў 18 гадоў. Наступным клубам іграка быў сталічны «Бока Хуніярс», разам з якім стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс. Улетку 2000 года перайшоў у склад італьянскай «Ромы», якая выдаткавала на трансфер 18,9 млн еўра. Разам з Самуэлем рымляне сталі чэмпіёнамі Італіі, а сам Вальтэр прапусціў толькі 3 гульні каманды ў чэмпіянаце.
У 2004 годзе аргенцінец стаў іграком «Рэалу», аднак ужо на наступны год ён зноў з’ехаў у Італію, на гэты раз у міланскі «Інтэрнацыянале». У новым клубе Вальтэр правёў 9 сезонаў, стаўшы адным з сімвалаў каманды.
23 ліпеня 2014 года 36-гадовы абаронца далучыўся да складу швейцарскага «Базелю»[3].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Бока Хуніярс»:
- Чэмпіён Аргенціны (2): 1998 (а), 1999 (к)
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2000
«Рома»:
- Чэмпіён Італіі: 2001
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2001
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі (5): 2006, 2007, 2008, 2009, 2010
- Уладальнік Кубка Італіі (3): 2006, 2010, 2011
- Уладальнік Суперкубка Італіі (4): 2005, 2006, 2008, 2010
- Перможца Лігі чэмпіёнаў: 2010
- Перможца клубнага чэмпіянату свету: 2010
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.national-football-teams.com/player/297/Walter_Samuel.html Праверана 7 ліпеня 2024.
- ↑ WALTER ADRIAN SAMUEL // Argentine Soccer Database
- ↑ Walter Samuel zum FC Basel. FC Basel 1893
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Transfermarkt
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Санта-Фэ
- Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз
- Ігракі ФК Бока Хуніярс
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Базель
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе