Вальтэр Сіманс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вальтэр Сіманс
Walter Simons
Сцяг6-ы прэзідэнт Імперскага Суда Германіі
16 кастрычніка 1922 — 1 красавіка 1929
Папярэднік Генрых Дэльбрук
Пераемнік Эрвін Бумке
Сцяг Часова выконваючы абавязкі Прэзідэнта Германіі
12 сакавіка — 12 мая 1925
Папярэднік Ганс Лютэр
Пераемнік Паўль фон Гіндэнбург

Нараджэнне 24 верасня 1861(1861-09-24)
Вуперталь
Смерць 14 ліпеня 1937(1937-07-14) (75 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасць Немец
Веравызнанне лютэранства
Член у
Адукацыя
Дзейнасць суддзя, палітык, выкладчык універсітэта, адвакат
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вальтэр Сіманс (ням.: Walter Simons; 24 верасня 1861 — 14 ліпеня 1937) — нямецкі юрыст і палітык. Быўшы старшынёй Вярхоўнага суда, у адпаведнасці з Веймарскай канстытуцыяй выконваў абавязкі Рэйхспрэзідэнта Германіі у 1925 годзе.

Вальтэр Сіманс прайшоў навучанне на юрыста ў адваката Рудольфа Зома, што адбілася на яго гуманістычным і лютэранска-піетысцкім светапоглядзе. Скончыўшы вывучэнне гісторыі, філасофіі, эканомікі і права ў Страсбургу, Лейпцыгу і Боне ў 1882 годзе, ён пачаў кар'еру прававога рэферэнта, а ў 1893 годзе прыняў судзейства ў Фельберце. У 1905 годзе Сіманс працаваў у галоўным апараце кіравання (міністэрства) юстыцыі Германіі, у 1911 перайшоў у кіраванне замежных спраў. У кастрычніку 1918 стаў кіраўніком Рэйхсканцылярыяй ва ўрадзе Макса Бадэнскага. У 1919 ён стаў главой нямецкай дэлегацыі на Парыжскай канферэнцыі, але сышоў у адстаўку, не прыняўшы Версальскага дагавора.

З 25 чэрвеня 1920 па 4 мая 1921 года Сіманс быў беспартыйным міністрам замежных спраў у кааліцыйным (Цэнтр, Народная партыя, Дэмакратычная партыя) правацэнтрысцкім урадзе Ферэнбаха, у гэтай якасці Сіманс прадстаўляў Германію на канферэнцыях у Спа (ліпень 1920) і Лондане (сакавік 1921).

З 1922 па 1929 Сіманс быў прэзідэнтам Імперскага суда (знаходзіўся ў Лейпцыгу). Гэта пасада па канстытуцыі давала права выконваць абавязкі Рэйхспрэзідэнта ў выпадку яго смерці ці пры іншых акалічнасцях, калі сам прэзідэнт не можа выконваць свае абавязкі (артыкул 51). Такім чынам, Вальтэр Сіманс быў часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Германіі пасля смерці Фрыдрыха Эберта да прыняцця прысягі новым прэзідэнтам Паўлем фон Гіндэнбургам 12 мая 1925 года. Кандыдатуру на выбары прэзідэнта ён не выставіў. У 1929 годзе ён падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Імперскага суда і стаў выкладаць у Лейпцыгу міжнароднае права.

Перакананы лютэранін, Вальтэр Сіманс быў у 1925—1933 прэзідэнтам Евангелічна-Сацыяльнага Кангрэса (ESK).

Памёр у Бабельсбергу (цяпер Патсдам) у 1937 годзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1931 Adlerschild des Deutschen Reiches (Eagle Shield of the German Empire)

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Christentum und Verbrechen (Christianity and Crime), 1925
  • Religion und Recht (Religion and Law) (Lectures held at Uppsala University), Berlin-Tempelhof 1936
  • Kirchenvolk und Staatsvolk, Leipziger rechtswissenschaftliche Studien Bd. 100, Leipzig 1937

Зноскі