Вальтэр Флемінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вальтэр Флемінг
ням.: Walther Flemming
Дата нараджэння 21 красавіка 1843(1843-04-21)[1][2] ці 21 красавіка 1813(1813-04-21)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 1905(1905-08-04)[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, генетык, выкладчык універсітэта, анатам
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вальтэр Флемінг (ням.: Walther Flemming; 21 красавіка 1843, г. Заксенберг, Германія4 жніўня 1905) — нямецкі вучоны ў галіне гісталогіі.

Скончыў універсітэт у г. Ростак (1868). Прафесар універсітэтаў у Празе (з 1873) і Кілі (1876—1901).

Навуковыя працы па гісталогіі малюскаў, рэгенерацыі тканак, праблемах будовы клетак, структуры ядра і цытаплазмы; апісаў прамое і непрамое дзяленне жывёльных клетак, будову ядра ў інтэрфазе. Распрацаваў метад фіксацыі (вадкасць Флемінга) і афарбоўкі гісталагічных прэпаратаў.

Зноскі

  1. а б Walther Flemming // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Walter Flemming // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Флемминг Вальтер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Леанцюк А. Флемінг // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.