Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ
Вальтэр фон дэр Фогельвейдэ | |
---|---|
Walter von der Vogelweide | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1170[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1230[1][2][…] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | кампазітар, паэт, мінезінгер, спявак, драматург, пісьменнік |
Кірунак | лірыка |
Жанр | мінезанг |
Мова твораў | сярэдневерхненямецкая |
![]() |
Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ (каля 1170- каля 1230) — нямецкі і аўстрыйскі паэт-мінезінгер. Паводле розных версій, нарадзіўся або ў Ціролі (Аўстрыя), або ў Швейцарыі, або ў Сярэдняй Германіі. Вёў жыццё вандроўнага паэта, жыў пры дварах Філіпа Швабскага, Германа Цюрынгскага, Фрыдрыха II. Пічаў лірычныя песні (у асноўным пра каханне) і шпрухі — пеcні-навучанні. Насуперак меланхалічнай традыцыі мінезангу, што панавала пры Венскім двары, апяваў радасці жыцця і кахання, сцвярджаў права чалавека на зямное шчасце. Узбагаціў мінезанг жывапіснымі дэталямі і новымі матывамі (галоўная гераіня верша «Каханая, хай Бог…» простая дзяўчына са шчырым сэрцам. Упершыню ўвёў у куртуазную паэзію народныя песенныя структуры («У гаі, пад ліпкай…» — славутая песня з вясёлым народным рэфрэнам «тандарадай» і інш.) Яго песні адметныя прастадушнасцю, шчырасцю інтанацыі і вытанчанасцю. На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Уладзімір Папковіч.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118628976 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Walther von der Vogelweide // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Walther von der Vogelweide // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ W-s v-d-V- // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ И. Болдаков Вальтер фон-дер-Фогельвейде // Энциклопедический словарь / под ред. К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. Vа. — С. 469–470.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся ў 1170 годзе
- Нарадзіліся ў Аўстрыі
- Памерлі ў 1230 годзе
- Памерлі ў Вюрцбургу
- Пахаваныя ў Баварыі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Германіі
- Паэты Аўстрыі
- Мінезінгеры
- Паэты XII стагоддзя
- Постаці Вюрцбурга
- Нямецкамоўныя паэты
- Куртуазная літаратура
- Сярэднявечныя паэты Германіі