Перайсці да зместу

Вальядалід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Вальядалід
Valladolid
Галоўная Плошча
Галоўная Плошча
41°38′ пн. ш. 4°43′ з. д.HGЯO
Краіна  Іспанія
Аўтаномная супольнасць Кастылія і Леон
Правінцыя Вальядалід
Кіраўнік Хесус Хуліа Карнера[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1072
Плошча 197,5 км²
Вышыня цэнтра 691 м
Водныя аб’екты Пісуэрга
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 317 864 чалавек (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 983
Паштовыя індэксы 47001-47018
Аўтамабільны код VA

ava.es (ісп.)
Паказаць/схаваць карты


Вальядалід (Іспанія)
Вальядалід
Вальядалід


Мапа

Вальядалі́д[1] (ісп.: Valladolid) — горад у Іспаніі, сталіца аднайменнай правінцыі і Аўтаномнай Супольнасці Кастылія і Леон. Насельніцтва — 322.000 чалавек (2004).

Горад размешчаны на рацэ Пісуэрга ў месцы яе зліцця з Эсгевай і ледзь вышэй яе ўпадзення ў Дуэра.

Царква Святога Паўла

У горадзе маецца аўтазавод кампаніі Renault, іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы.

Аўтобусы, чыгунка, міжнародны аэрапорт. Чакаецца пабудова лініі хуткаснага цягніка з Мадрыда.

З 1956 года праходзіць адзін з найстарэйшых фестываляў Еўропы — Міжнародны кінафестываль у Вальядалідзе, таксама вядомы як Seminci. Дзякуючы яму іспанскія гледачы пазнаёміліся з такімі імёнамі, як Інгмар Бергман, Луіс Буньюэль, Франсуа Труфо, Анджэй Вайда, Федэрыка Феліні, Эрмана Олмі і Ылмаз Гюней. Фестываль вядомы як свайго роду «выпрабавальны палігон» для фільмаў, якія былі забаронены ці мелі неадназначную адзнаку ў грамадстве. Менавіта тут у 1975 годзе адбылася іспанская прэм'ера фільма Стэнлі Кубрыка «Завадны апельсін». Seminci заўсёды характарызаваўся сваёй гатоўнасцю ісці на рызыку і ўводзіць новае ў сваю праграму.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі