Валюта (архітэктура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валюта, архітэктура)
Калона з двума валютамі

Валюта (італ.: voluta — завіток, спіраль) — пластычнае аздабленне ў выглядзе спіральнага завітка. Як элемент архітэктурнага ордара звычайна выкарыстоўваўся ў аздабленні капітэляў калон. У асобных выпадках форму валюты маюць архітэктурныя дэталі для сувязі частак будынка, а таксама кансолі карнізаў, упрыгожанні парталаў, дзвярэй, вокнаў і інш. Выкарыстоўвалася з часоў позняга Адраджэння і барока.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]