Валянціна Аляксандраўна Грыбалёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Аляксандраўна Грыбалёва
Дата нараджэння 1919
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1945(1945-02-20)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу» медаль «За абарону Ленінграда»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянціна Аляксандраўна Грыбалёва (1919-1945) — савецкая танкістка, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант. У гады вайны — механік-кіроўца лёгкага танка Т-60, затым сярэдняга танка Т-34.

Нарадзілася ў 1919 годзе на станцыі Ізоча Віцебскай губерні (цяпер вёска Чырвоны Пасёлак Невельскага раёна Пскоўскай вобласці), дзе правяла сваё дзяцінства.

Пераехала ў Ленінград у 1932 годзе. Працавала кладаўшчыцай ў аўтатранспартным упраўленні Ленсавета і адначасова скончыла курсы шафёрам Асаавіяхіма.

У складзе 220-й асобнай танкавай брыгады ўдзельнічала ў баях па зняцці блакады Ленінграда, на Карэльскім перашыйку, удзельнічала ў вызваленні Эстоніі і Польшчы.

З 31 студзеня брыгада прымала ўдзел у баявых дзеяннях па ўтрыманню Кюстрынскага плацдарма на заходнім беразе ракі Одэр. У баях па пашырэнні плацдарма старшы сяржант В. А. Грыбалёва ў складзе экіпажа знішчыла тры танкі PzKpfw IV, 6 гармат, дзве мінамётныя батарэі з разлікамі і да 100 салдат і афіцэраў праціўніка. Пры гэтым адбілі тры контратакі праціўніка.

20 лютага 1945 года механік-кіроўца танка Т-34 3-га танкавага батальёна старшы сяржант В. А. Грыбалёва загінула ў баі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1. (руск.)