Валянціна Аляксандраўна Спярантава
Валянціна Аляксандраўна Спярантава | |
---|---|
руск.: Валентина Александровна Сперантова | |
Дата нараджэння | 11 (24) лютага 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1978 (73 гады) ці 6 студзеня 1978[2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса |
Гады актыўнасці | 1925 — 1977 |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0818248 |
![]() |
Валянціна Аляксандраўна Спяра́нтава[3] (руск.: Валентина Александровна Сперантова; 24 лютага 1904 — 7 студзеня 1978) — савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка СССР (1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў горадзе Зарайск Разанскай губерні. Вучылася ў гімназіі, потым у працоўнай школе. Паступіла ў Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні ў Маскве, але правучылася нядоўга. У 1925 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва і стала актрысай Першага Дзяржаўнага педагагічнага тэатра (пазней перайменаванага ў Маскоўскі тэатр юнага гледача). У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1944 гадах працавала ў франтавым тэатры Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1944 года — актрыса Цэнтральнага дзіцячага тэатра (цяпер Расійскі акадэмічны маладзёжны тэатр) ў Маскве. Выкладала ў тэатральным вучылішчы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню выйшла на сцэну ў Зарайску ў аматарскім тэатры пад кіраўніцтвам вядомага скульптара Г. С. Галубкінай. З 1953 года здымалася ў кіно. Прымала ўдзел у агучванні мультфільмаў на студыі «Саюзмультфільм», у тэлевізійнай праграме «Добрай ночы, малыя!». Стварыла шэраг вобразаў на Усесаюзным радыё, у тым ліку травесці ў «Піянерскай зорцы».
Сярод выкананых роляў: Ягорка («Чорны яр» А. Афінагенава), Кукушкіна («Даходнае месца» А. Астроўскага), Бабуля («Зваротны адрас» А. Алексіна), Ліза («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Каробачка («Мёртвыя душы» М. В. Гогалая), бабуля Вера («Маладая гвардыя» А. Алексіна), Лена («Далёкі край» Я. Шварца).
Зноскі
- ↑ Сперантова Валентина Александровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спярантава Валянціна Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 123. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сперантова Валентина Александровна // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Спера́нтова Валентина Александровна // Кино: Энциклопедический словарь. / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сперантова, Валентина Александровна (руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет»
- Валентина Сперантова // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
- Почему тетю Глашу из «Большой перемены» называли пионером советского травести: Валентина Сперантова (руск.) // Інтэрнэт-часопіс «Культурология. Ру»
- Ольга Бигильдинская Валентина Александровна Сперантова // РАМТрограф, Выпуск № 10, Январь-Февраль 2011 г. (руск.)
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Зарайскім павеце
- Памерлі 7 студзеня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі ДІТМа
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Н. К. Крупскай
- Асобы
- Травесці
- Члены КПСС
- Актрысы XX стагоддзя
- Акцёры агучвання СССР