Валянціна Пятроўна Логвін
| Валянціна Пятроўна Логвін | |
|---|---|
| укр.: Валентина Петрівна Логвин | |
| Дата нараджэння | 8 сакавіка 1949 (76 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | грамадская дзяячка, фізіёлаг, дацэнт |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Валянціна Пятроўна Логвін (укр.: Валентина Петрівна Логвин; нар. 8 сакавіка 1949, п. г. т. Казялец, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі фізіёлаг, спецыяліст у галіне спартыўнай фізіялогіі, грамадская дзяячка ўкраінскай дыяспары. Кандыдат біялагічных навук (1986), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 8 сакавіка 1949 года ў пасёлку Казялец Чарнігаўскай вобласці Украіны[1].
У 1972 годзе скончыла Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Біёлаг-біяфізік, выкладчык біялогіі і хіміі». З 1976 года працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (БДУФК) на кафедры фізіялогіі і біяхіміі, займала пасаду дацэнта[1].
У 1982 годзе скончыла аспірантуру пры Інстытуце фізіялогіі АН Беларускай ССР. У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Асаблівасці сістэмнай гемадынамікі і кіслотна-шчолачнай раўнавагі крыві ў асоб з павышанай мышачнай актыўнасцю»[2].
Аўтар больш за 100 навуковых і метадычных работ. Выкладала дысцыпліны «Фізіялогія», «Фізіялогія спорту», «Узроставая фізіялогія». Кіравала навукова-даследчай працай студэнтаў, выступала рэцэнзентам дыпломных работ, магістарскіх і кандыдацкіх дысертацый[2].
Кандыдат у майстры спорту СССР па скалалажанні, мае I разрад па лыжных гонках і альпінізме[2].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Узначальвала грамадскае аб'яднанне «Цэнтр украінскай культуры «Січ»» у Мінску, якое было ліквідавана ўладамі ў 2023 годзе. З 2007 года з’яўлялася членам Асацыяцыі спецыялістаў па спартыўнай медыцыне і лячэбнай фізкультуры Украіны[1].
У 2025 годзе Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Валянціну Логвін да хатняй хіміі па трох палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Украіны «За заслугі» III ступені (2001)[1].
- Грамата Камітэта па фізічнай культуры і спорту Беларускай ССР (1983)[1].
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006)[1].
- Ганаровая грамата Міністэрства асветы і навукі Украіны (2008)[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Логвин В. П. Лабораторный практикум по учебной дисциплине «Физиология». — 3-е выд., стэр.. — Минск: БГУФК, 2016. — 118 с.
- Логвин В. П., Лойко Т. В., Жилко Н. В. Лабораторный практикум по учебной дисциплине «Физиология спорта». — 6-е выд., выпр.. — Минск: БГУФК, 2016. — 88 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Логвін, Валянціна Пятроўна (кандыдат біялагічных навук ; нар. 1949). Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі. Праверана 31 снежня 2025.
- ↑ а б в Логвин Валентина Петровна (руск.). sportedu.by. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019. Праверана 31 снежня 2025.
- ↑ 76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў. Наша Ніва (31 снежня 2025). Праверана 31 снежня 2025.
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Казэлэцкім раёне
- Выкладчыкі БДУФК
- Кандыдаты біялагічных навук
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
- Фізіёлагі Беларусі
- Дзеячы ўкраінскай дыяспары ў Беларусі
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
- Альпіністы Беларусі