Валянціна Сяргееўна Вяргей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валянціна Сяргееўна Вяргей
Дата нараджэння

28 верасня 1946(1946-09-28) (71 год)

Месца нараджэння

Петрыкаў, Петрыкаўскі раён, Палеская вобласць, БССР, СССР

Навуковая сфера

археалогія

Навуковая ступень

кандыдат гістарычных навук

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Валянціна Сяргееўна Вяргей (28 верасня 1946, Петрыкаў, Гомельская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1968). На працягу двух гадоў працавала ў ім, потым у Гродзенскім педагагічным інстытуце, а з 1978 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Асноўны кірунак навуковай дзейнасці — гістарыяграфія археалогіі Беларусі і гісторыя насельніцтва Беларускага Палесся ў жалезным веку.

Выявіла і абследавала каля 100 археалагічных помнікаў на Беларускім Палессі, брала ўдзел у напісанні кнігі «Беларуская археалогія» (1987), з'яўляецца аўтарам кнігі «Археалагічная навука ў БССР, 1919—1941 гг.» (1992). Даследавала некаторыя пытанні гісторыі Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.