Валянціна Уладзіміраўна Абразова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Біятлон
Валянціна Абразова
Поўнае імя Валянціна Уладзіміраўна Абразова
Нарадзілася 29 сакавіка 1957(1957-03-29) (64 гады)
Грамадзянства

Валянціна Уладзіміраўна Абразова (29 сакавіка 1957, Асінторф, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — біятланістка, трэнер па біятлоне. Майстар спорту СССР міжнароднага класа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (БДУФК), кафедру лыжнага і стралковага спорту.

На першым у гісторыі чэмпіянаце СССР сярод жанчын у сакавіку 1979 года ў горадзе Губаха Пермскай вобласці заваявала два бронзавыя медалі — у спрынце на дыстанцыі 5 км і ў эстафеце 3х5 км у складзе зборнай Беларускай ССР.

У 1989 годзе стала пераможцай каманднай гонкі, упершыню праведзенай у рамках чэмпіянату СССР, разам з ёй пераможцамі сталі Галіна і Алена Баймаковы і Венера Чарнышова.

Пасля заканчэння спарціўнай кар’еры перайшла на трэнерскую працу. Працуе трэнерам-выкладчыкам у СДЮСШАР па біятлоне г. Нефцеюганска[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кундзікаў, А. Спартыўная слава і гонар Дубровеншчыны / А. Кундзікаў // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 516—517.