Валянціна Уладзіміраўна Свінарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Уладзіміраўна Свінарэнка
Дата нараджэння 15 красавіка 1959(1959-04-15) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Валянціна Уладзіміраўна Свінарэнка (нар. 15 красавіка 1959, с. Парафіеўка, Кэгычыўскі раён, Харкаўская вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1981 годзе архітэктурны факультэт Палтаўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1981—1999 гадах працавала архітэктарам, вядучым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект». З 1999 года займалася праектаваннем аб’ектаў як індывідуальны прадпрымальнік. З 2010 года працуе галоўным архітэктарам праектаў у ЗАТ «Будпраектінвест».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1989 года.

Пражывае ў Магілёве па вул. Арлоўскага, 15а.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар праектаў: 152-кватэрны жылы дом 3-га жылога комплексу па пр. Шміта; 40-кватэрны жылы дом па вул. Арлоўскага; 72-кватэрны жылы дом № 13 з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі грамадскага прызначэння па вул. Арлоўскага — усе ў Магілёве; адміністрацыйны будынак раённага аддзела ФСЗН па вул. Кірава ў г. Кіраўску; вытворча-гаспадарчы блок з памяшканнямі для інкасацыі па вул. 30 гадоў Перамогі ў г. Магілёве; 40-кватэрны жылы дом па вул. Вакзальнай; адміністрацыйны будынак Магілёўскага абласнога ўпраўлення ФСЗН з убудавана-прыбудаваным памяшканнем па вул. Першамайскай; рэканструкцыя пажарнага дэпо па завулку Пажарным, 6 — усе ў Магілёве, рэканструкцыя будынка ААТ «Белаграпрамбанк» у Бялынічах.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Уладзімірам Свінарэнкам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свинаренко Валентина Владимировна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)