Валянціна Іванаўна Цыбульская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валянціна Цыбульская)
Лёгкая атлетыка
Валянціна Іванаўна Цыбульская
Пол жанчына
Спецыялізацыя cпартыўная хадзьба
Клуб БФСТ «Дынама» і Магілёў
Нарадзілася 19 лютага 1968(1968-02-19) (56 гадоў)
Грамадзянства
Рост 162 см
Вага 54 кг
IAAF 14269568

Валянціна Іванаўна Цыбульская (нар. 9 лютага 1968, Растоў-на-Доне) — беларуская лёгкаатлетка. Майстар спорту міжнароднага класа.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву ў г. Магілёў. У 1996 годзе на Летніх Алімпійскіх гульнях у Атланце (ЗША) заняла 8-е месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 км. У 1997 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Афінах (Грэцыя) заняла 3-е месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 км і атрымала бронзавы медаль. Працуе спартсменам-інструктарам Міністэрства спорту і турызму РБ[1].

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Зноскі

  1. Гісторыя Бялыніцкага дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2021. Праверана 26 жніўня 2021.
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]