Валянцін Абрамавіч Юдашкін
Валянцін Абрамавіч Юдашкін | |
---|---|
руск.: Валентин Абрамович Юдашкин | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Валентин Абрамович Юдашкин |
Род дзейнасці | стыліст, мастак, рэдактар, тэлевядучы, галоўны рэдактар, мадэльер |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1963 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 2023[1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | yudashkin.com |
![]() |
Валянцін Абрамавіч Юдашкін (14 кастрычніка 1963, Бакаўка, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць — 2 мая 2023, Масква) — савецкі і расійскі мастак-мадэльер. Народны мастак Расіі (2005), заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1999), акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў (2012).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 кастрычніка 1963 года ў пасёлку Бакаўка (Маскоўская вобласць) у яўрэйскай сям’і. Вучыўся ў сярэдняй школе № 8. Скончыў з адзнакай Маскоўскі індустрыяльны тэхнікум у 1986 годзе (два дыпломы: «Гісторыя касцюма» і «Макіяж і дэкаратыўная касметыка»). У 1991 годзе ў Парыжы была прадстаўлена першая калекцыя Юдашкіна, якая складалася са 150 мадэляў (створана раней, у 1987 годзе).
У 1994 і 1996 гадах Юдашкін ствараў касцюмы для алімпійскай зборнай Расіі перад Алімпійскімі гульнямі ў Лілехамеры і Атланце; ён жа апранаў у 1999 годзе мужчынскую і жаночую футбольныя зборныя Расіі (апошняя дэбютавала на жаночым чэмпіянаце свету ў ЗША).
У 2008 годзе ўдзельнічаў у распрацоўцы ўзораў формы для вайскоўцаў ВС РФ.
6 лютага 2012 года Юдашкін быў афіцыйна зарэгістраваны як давераная асоба Уладзіміра Пуціна.
З лютага 2012 года Юдашкін абраны прэзідэнтам Саюза танцавальнага спорту Расіі.
З красавіка 2012 года Юдашкін стаў галоўным рэдактарам кругласутачнага тэлеканала «Стыль і мода».
Зноскі
- ↑ Першы канал — 2023.
- Асобы
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў РСФСР
- Памерлі 2 мая
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты прэміі Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі
- Мастакі СССР
- Мастакі Расіі XX стагоддзя
- Мадэльеры СССР
- Мастакі Расіі XXI стагоддзя
- Рэдактары Расіі
- Тэлевядучыя Расіі
- Дызайнеры СССР
- Дызайнеры Расіі
- Тэлевядучыя Першага канала
- Правадзейныя члены РАМ
- Памерлі ад раку
- Мадэльеры Расіі