Перайсці да зместу

Валянцін Аляксандравіч Літвінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Аляксандравіч Літвінаў
Дата нараджэння 22 ліпеня 1915(1915-07-22) (109 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Валянцін Аляксандравіч Літвінаў (22 ліпеня 1915, Гомель) — беларускі архітэктар.

Скончыў Варонежскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1940 годзе. Працаваў у Новасібірску, з 1948 года — галоўным канструктарам майстэрні аб’ёмнага праектавання Гомельскага аблпраекта, з 1963 па 1978 г. выкладаў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года. Пражываў у Гомелі.

Займаўся праектаваннем вялікапралётных стальных фермаў з ліхтарамі пакрыцця запалкавых фабрык у Прыбалтыцы, Нова-Беліцы і рамнага жалезабетоннага падмурка пад турбагенератар (1949), Палаца піянераў у Гомелі (1954—1956), праектаваннем аднаўлення канструкцый купала, шатровых вісячых пірамідальных пакрыццяў і кесонных жалезабетонных перакрыццяў (19561958). Аўтар навуковых артыкулаў у часопісах.

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі