Валянцін Антонавіч Арловіч
Валянцін Антонавіч Арловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Павел Андрэевіч Апанасевіч |
Вядомы як | буйны спецыяліст у вобласці камбінацыйнага рассейвання |
Прэміі | |
Узнагароды |
Валянцін Антонавіч Арловіч (нар. 2 студзеня 1947, в. Краснае, Мінская вобласць) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; член-карэспандэнт з 2000). Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Краснае (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння фізічнага факультэта БДУ ў 1969 годзе працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР на розных пасадах, у 1994 годзе ўзначаліў Лабараторыю нелінейнай оптыкі, адначасова ў 1998—2003 гадах з’яўляўся намеснікам дырэктара інстытута па навуковай працы. З 2003 па 2014 гады займаў пасаду старшыні Навуковага Савета — дырэктара Выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД). З 8 верасня 2014 года[1] па студзень 2022 года[2] — акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. Навуковы кіраўнік Цэнтра «Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы» Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі.[3]
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы В. А. Арловіча прысвечаны нелінейнай оптыцы, фізіцы лазераў, спектраскапіі, фотабіялогіі. Арловіч унёс уклад у стварэнне першай у Беларусі ўстаноўкі для назірання і вымярэння параметраў вымушанага камбінацыйнага рассейвання (ВКР), правёў даследаванні ВКР у вадкіх асяроддзях, у сціснутых газах і ў капілярных святлаводах, былі вызначаны ўмовы назірання высокаэфектыўнага і нізкапарогавага ВКР-пераўтварэння частаты, што дазволіла стварыць лазерныя прылады з плаўнай перабудовай даўжыні хвалі ў дыяпазоне 0,3-8,1 мкм. Вынікі гэтай дзейнасці ў 1978 годзе былі ўдастоены прэміі Ленінскага камсамола БССР.
У 1980-я гады пад кіраўніцтвам В. А. Арловіча была ўдасканалена методыка спектраскапіі кагерэнтнага антыстоксавага рассейвання (КАРС), створана адпаведная ўстаноўка, вымераныя істотныя параметры ваганняў малекул, развіты метад спектраскапіі насычэння камбінацыйнага рассейвання і растлумачаны шэраг эфектаў міжмалекулярных узаемадзеянняў. Арловіч прапанаваў новы метад павышэння яркасці лазерных пучкоў, унёс удасканалення і распрацаваў шэраг лазерных крыніц і пераўтваральнікаў частаты выпраменьвання, якія былі ўдастоены дыпломамі I ступені ВДНГ БССР.
Арловіч правёў даследаванні праяў квантавых шумоў у сігнале ВКР, паказаў магчымасць генерацыі салітонаў пры ВКР пераўтварэнні. Пад яго кіраўніцтвам вядуцца пошукі спосабаў эфектыўнага стварэння лазерных пучкоў у бяспечным для вачэй дыяпазоне даўжынь хваль (1,5-1,6 мкм), якія могуць выкарыстоўвацца ў далямерах, прыцэлах і г.д. Шэраг прац прысвечаны даследаванню працэсаў ВКР у цвёрдых целах (крышталях), што можа быць ужыта для пабудовы кампактных лазерных сістэм з перабудовай у шырокім дыяпазоне частот (ад ВК да УФ) выпраменьваннем.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Ленінскага камсамола БССР (1978)
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне нелінейна-аптычных з’яў і стварэнне на гэтай аснове новых высокаэфектыўных крыніц лазернага выпраменьвання».
- Медаль Францыска Скарыны (2007)
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- S.G. Kruglik, P.A. Apanasevich, V.S. Chirvony, V.V. Kvach, V.A. Orlovich. Resonance Raman, CARS, and Picosecond Absorption Spectroscopy of Copper Porphyrins: The Evidence for the Exciplex Formation with Oxygen-Containing Solvent Molecules. // J. Phys. Chem., V. 99, P. 2978—2995 (1995).
- A.S. Grabtchikov, A.I. Vodtchits, V.A. Orlovich. Pulse-energy statistics in the linear regime of stimulated Raman scattering with a broad-band pump.// Phys. Rev. A, V. 56, P. 1666—1669 (1997).
- A.S. Grabtchikov, D.E. Gakhovich, A.G. Shvedko, V.A. Orlovich, K.J. Witte. Observation of Solitary Waves with Different Phase Behavior in Stimulated Raman Forward Scattering. // Phys. Rev. Lett., V. 81, P. 5808-5811 (1998).
- A.S. Grabtchikov, A.N. Kuzmin, V.A. Lisinetskii, V.A. Orlovich, G.I. Ryabtsev, A.A. Demidovich. All solid-state diode-pumped Raman laser with self-frequency conversion. // Appl. Phys. Lett., V. 75, P. 3742 (1999).
- A.S. Grabtchikov, V.A. Lisinetskii, V.A. Orlovich, M. Schmitt, R. Maksimenka, W. Kiefer. Multimode pumped continuous-wave solid-state Raman laser. // Opt. Lett., V. 29, P. 2524—2526 (2004).
- A.A. Demidovich, A.S. Grabtchikov, V.A. Lisinetskii, V.N. Burakevich, V.A. Orlovich, W. Kiefer. Continuous-wave Raman generation in a diode-pumped Nd3+:KGd(WO4)2 laser. // Opt. Lett., V. 30, P. 1701—1703 (2005).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валянцін Антонавіч Арловіч: Даведка на сайце НАН Беларусі
- Валянцін Антонавіч Арловіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Валянцін Антонавіч Арловіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Профіль на ResearchGate
- Цэнтр «Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы» Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі
- «Мы не останавливаемся»: Академик-секретарь Национальной академии наук об успехах Беларуси в космонавтике
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Красным (Маладзечанскі раён)
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Беларусі
- Фізікі СССР