Валянцін Баляслававіч Татарыцкі
Валянцін Баляслававіч Татарыцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Віктар Назаранка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 красавіка 1963[1] (59 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Валянці́н Балясла́вавіч Татарыцкі (нар. 21 красавіка 1963, в. Ждановічы Стаўбцоўскага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (з 2019 года).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1986), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2009).
У 1986—1988 гадах працаваў інжынерам-тэхнолагам завода «Сэнсар» Мінскага вытворчага аб’яднання «Гарызонт». З 1988 года працаваў у навукова-вытворчым комплексе мікраэлектронікі «Сігнал» Мінскага вытворчага аб’яднання «Гарызонт», займаў пасады інжынера-тэхнолага, вядучага інжынера-тэхнолага, намесніка начальніка цэха, намесніка начальніка вытворчасці, начальніка вытворчасці, галоўнага тэхнолага. З 1999 па 2015 год прайшоў шлях ад намесніка тэхнічнага дырэктара да дырэктара ААТ «Рудзенск» (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). У 2015 годзе быў назначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі.
15 студзеня 2019 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ а б https://gosstandart.gov.by/en/tatarici-valentine-boleslavovich
- ↑ Уладзімір Мацвееў. Старшынёй Дзяржстандарту назначаны Валянцін Татарыцкі . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (15 студзеня 2019).