Валянцін Барысавіч Рыбакоў
Валянцін Барысавіч Рыбакоў | ||
| ||
---|---|---|
з 7 жніўня 2017 | ||
Папярэднік | Андрэй Дапкюнас | |
| ||
студзень 2013 — 7 жніўня 2017 | ||
Адукацыя | ||
Прафесія | дыпламат | |
Дзейнасць | палітык, дыпламат | |
Нараджэнне | 1958 | |
Жонка | Наталля Пяткевіч | |
Дзеці | Філіп |
Валянці́н Бары́савіч Рыбако́ў (нар.1958, Томск, РСФСР) — беларускі дыпламат.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў з адзнакай перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў(зараз Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт) па спецыяльнасці «англійская і французская мовы». Прайшоў стажыроўку ў Інстытуце знешнепалітычнай службы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў 1994 годзе. У 1993—1994 гг. — трэці сакратар Сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1994—1999 гг. працаваў у якасці першага сакратара Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 1999—2001 гг. — начальнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2001—2003 гг. — саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У2003-2005 гадах працаваў саветнікам, саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 2005 годзе назначаны начальнікам упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2005—2006 гг. — пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2013 гг. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З студзеня 2013 года — Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
7 жніўня 2017 года быў вызвалены з пасады намесніка міністра замежных спраў[1] і прызначаны на пасаду прадстаўніка Беларусі пры ААН[2].
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Валодае дзвумя мовамі: англійскай і французскай. Мае сына.
Зноскі
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 591 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб ». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь № 279 «О В. Б. Рыбакове» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017).