Валянцін Георгіевіч Крусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Георгіевіч Крусь
Дата нараджэння 26 лютага 1938(1938-02-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 2007(2007-11-08) (69 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Віталь Сямёнавіч Масленікаў[d] і Яўген Андрэевіч Ашчэпкаў[d]
Узнагароды

Валянцін Георгіевіч Крусь (26 лютага 1938, г. Новачаркаск, Растоўская вобласць — 8 лістапада 2007) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1962 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Віталь Сямёнавіч Масленікаў[ru] і Яўген Андрэевіч Ашчэпкаў[ru]).

Працаваў у праектных арганізацыях г. Кызыла Тувінскай АССР, у г. Алматы. Член Саюза архітэктараў з 1970 года (членскі білет № 257). З 1971 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны вылічальны цэнтр Дзяржплана БССР на пл. Незалежнасці
Комплекс 9-16-павярховых жылых дамоў па пр. Пераможцаў

Асноўныя працы: (у аўтарскім калектыве): гасцініца «Казахстан», спартыўны комплекс «Медэа» (1970), фірменная крама «Казахстан» па вул. Леніна (1971) у Сяміпалацінску; 9-павярховы жылы дом па вул. Чкалава (1980); комплекс 9-16-павярховых жылых дамоў з установамі культурна-бытавога абслугоўвання па пр. Пераможцаў (1972—1985); жылыя дамы і гандлёвы цэнтр у мікрараёне «Вяснянка» (1986); дзяржаўны вылічальны цэнтр Дзяржплана БССР на пл. Незалежнасці (1988); школа па вул. Чэхава (1984-86); паліклініка № 4 (дзіцячая і дарослая) у мікрараёне «Вяснянка» (1996); жылы дом на ўездзе ў мікрараён «Вяснянка» (1998); жылы комплекс па вул. Мельнікайтэ (1989-92); жылы 13-павярховы дом на вул. Захарава (2004); жылыя дамы на вул. Кальцова (1995); універсам «Рублёўскі» на скрыжаванні пр. Пераможцаў і вул. Нямігі; стаматалагічная паліклініка па вул. Прытыцкага (2006); дом таварыства сляпых.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (2000).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крусь Валентин Георгиевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Крусь Валентин Георгиевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)