Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў
Дата нараджэння 16 мая 1915(1915-05-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1972(1972-10-11) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера электратэхніка
Месца працы
Навуковае званне член-карэспандэнт АН СССР
Альма-матар
Вядомы як вынаходнік стрыжневай радыёлампы
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Ганаровы радыст СССР

Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў (16 мая 1915, Кацельніч Вяцкай губерні, Расійская імперыя — 11 кастрычніка 1972, Масква, СССР) — савецкі вучоны, спецыяліст у галіне электронікі, член-карэспандэнт АН СССР, вынаходнік стрыжневай радыёлампы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы пачатковую адукацыю, з 1930 працаваў на заводзе «Святлана» ў Ленінградзе, скончыў завадскі тэхнікум, дзе вучыўся ў С. А. Векшынскага.

У 19341938 вучыўся ва Усесаюзным завочным інстытуце тэхнічнай адукацыі.

У 1941 на працягу паўгода знаходзіўся ў камандзіроўцы ў ЗША (заводы RCA), дзе вывучаў вытворчасць радыёлампаў і прыборабудаванне.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны у складзе калектыву завода «Святлана» быў эвакуіраваны ў Новасібірск. Працаваў майстрам участка, з 1942 — галоўным інжынерам завода. У 1943 стаў намеснікам начальніка лабараторыі. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам былі распрацаваны «стрыжневыя» радыёлампы, якія працавалі на высокіх частотах і цалкам задавальнялі ўсім патрабаванням вайскоўцаў.

З 1946 — начальнік лабараторыі.

У 19491960 — дырэктар НДІ-617 (Новасібірск). З 1951 — член КПСС.

У 1958 абраны членам-карэспандэнтам АН СССР па Сібірскім аддзяленні (аўтаматыка, электратэхніка) (з 28 сакавіка). З 1959 па 1961 — загадчык лабараторыі вылічальнай і вымяральнай электронікі Сібірскага аддзялення АН[1].

З 1961 — кіраўнік лабараторыі электронікі АН Беларускай ССР[1]. У гэты перыяд з'яўляўся таксама старшынёй Навуковага савета па біёніцы тэрытарыяльнай групы АН БССР, членам бюро Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, членам рэдкалегіі часопіса «Весці АН БССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук».

У 19701972 — загадчык аддзела ўкаранення новай тэхнікі ў Інстытуце агульнай генетыкі Акадэміі навук СССР у Маскве.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вопросы конструирования, технологии и контроля изготовления электронных вакуумных приборов: [Сб. статей]. / Науч. ред. В. Н. Авдеев — Минск, 1970. — 187 с.
  • К вопросу конструкции блоков внутренней арматуры радиоламп и механизации их сборки // Докл. АН БССР. — 1966. — Т. 10. — № 12. — С. 950—953. (в соавт.)
  • К вопросу микроминиатюризации специальных тел накала электровакуумных приборов // Докл. АН БССР. — 1965. — Т. 9. — № 12. — С. 791—793. (в соавт.)
  • Некоторые вопросы конструирования плоских рамочных сеток радиоламп // Докл. АН БССР. — 1966. — Т. 10. — № 9. — С. 655—657. (в соавт.)
  • О расчете проницаемости плоского триода // Докл. АН БССР. — 1966. — Т. 10. — № 11. — С. 853—855. (в соавт.)
  • Об использовании фотоэффекта для измерения спектра сверхслабых излучений // Изв. АН БССР. — 1966. — № 1. (в соавт.)
  • Устройство для непрерывного шлюзования изделий через вакуум // Докл. АН БССР. — 1964. — Т. 8. — № 11. — С. 699—701. (в соавт.)
  • Изобретения, защищённые авторскими свидетельствами (1946, 1963, 1964).

Распрацоўкі В. Н. Аўдзеева выкарыстаныя пры стварэнні:

  • комплексу радыёстанцый «Марс», які выкарыстоўваецца ў МУС;
  • армейскай радыёстанцыі Р-353, якая ўваходзіць у камплект рыштунку спецпадраздзяленняў, парашутнага дэсанта і ФСБ;
  • ранцевых УКХ-радыёстанцыі (вага ўсяго 2,8 кг).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

В. М. Аўдзееў не напісаўшы і не абараніўшы дысертацыйных работ, стаў членам-карэспандэнтам АН СССР за выдатныя заслугі ў распрацоўцы і канструяванні электроннай тэхнікі.

Зноскі

  1. а б т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]