Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч
Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня (11 верасня) 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1978 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст |
Жанр | кніжная графіка, станковая графіка[d], сатыра і экслібрыс |
Вучоба | |
Уплыў | Яфім Сямёнавіч Мінін і Фёдар Адольфавіч Фогт |
Член у |
Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч (29 жніўня (10 верасня) 1909, Вільнюс, Літва — 25 жніўня 1978) — беларускі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Брат мастака Яўгена Ціхановіча. Вучыўся ў 1930—1933 гадах у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Я. Мініна і Ф. Фогта. Удзельнік мастацкіх выставак з 1934 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у кніжнай і станковай графіцы, сатырычным малюнку і экслібрысе. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Беларускія народныя казкі», «Рыбы нашых рэк», «Звяры нашых лясоў», «Казка пра смелага вожыка» А. Якімовіча, «Нашы птушкі» А. Гурло, «Мурашка-Палашка» З. Бядулі, «Вада і вуда» А. Вялюгіна, «Казка пра цара Зубра» В. Віткі, «Родны край» В. Вольскага, «Конь і Леў» М. Танка, «Экзамен» Р. Барадуліна; графічныя лісты «Вячэрні канцэрт», «У пушчы», «У чаратах», «На ўскраіне», «Рэха далёкага стрэлу», «Хтосьці ідзе». Супрацоўнічаў з часопісамі «Вожык», «Крокодил», «Огонёк». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ціхановіч Валянцін Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 10 верасня
- Экслібрысісты Беларусі
- Графікі Беларусі
- Мастакі-ілюстратары Беларусі
- Сатырыкі Беларусі