Валянцін Міхайлавіч Арцем’еў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Міхайлавіч Арцем’еў
Дата нараджэння 15 мая 1934(1934-05-15) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1974) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Валянцін Міхайлавіч Арцем’еў (нар. 15 мая 1934, г. Масква, Расія) — беларускі вучоны ў галіне тэхнічных навук. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР(1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча (1956). З 1956 года выкладчык, старшы навуковы супрацоўнік, намеснік начальніка кафедры, з 1973 года начальнік кафедры гэтага вучылішча. У 1987—1993 гадах в.а. дырэктара, дырэктар Інстытута прыкладной фізікі АН Беларусі, з 1993 года загадчык лабараторыі, з 2003 года галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» III ступені (1978), медалямі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне статыстычнай дынамікі сістэм аўтаматычнага кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадковымі зменамі структуры і ўжыў яе да абгрунтавання прынцыпаў пабудовы, аналізу і праектавання сістэм кіравання лятальнымі апаратамі і адаптыўнымі робатамі ва ўмовах змены характарыстык навакольнага асяроддзя.

Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 1 падручніка, 13 вынаходак[1][2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теория динамических систем со случайными изменениями структуры. Мн.: Вышэйшая школа, 1979.
  • Оптимизация динамических систем со случайной структурой. М.: Наука, 1980 (совм. с И. Е. Казаковым).
  • Локационные системы роботов. Мн.: Вышэйшая школа, 1988.
  • Анализ систем случайной структуры. М.: Наука, 1993 (совм. с И. Е. Казаковым, В. А. Бухалевым).
  • Реконструкция динамических изображений в томографии процессов. Мн.: Изд. центр БГУ, 2004 (совм. с А. О. Наумовым, Г.-Р. Йенишем).
  • Обработка изображений в пассивных обзорно-поисковых оптико-электронных системах / Ин-т приклад. физики НАН Беларуси. Минск: Беларус. навука, 2014. (совм. с А. О. Наумовым, Л. Л. Коханом).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]