Валянцін Сяргеевіч Чаканаў
Jump to navigation
Jump to search
Валянцін Чаканаў | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
9 студзеня 2009 — 16 кастрычніка 2015 | ||||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Аляксандр Іванкоў | |||
Пераемнік | Уладзімір Калтовіч | |||
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава (1982), Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання пры ЦК КПБ (1991), Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь(2002) | |||
Нараджэнне | 29 красавіка 1957 (63 гады)![]() |
Валянці́н Сярге́евіч Чака́наў (29 красавіка 1957, Бабруйск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі ў 1957 г.
Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Інстытут паліталогіі пры ЦК КПБ, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў першым сакратаром Магілёўскага абкама камсамола, начальнікам управы гандлю Бабруйскага гарвыканкама, ва Управе справамі прэзідэнта.
Са жніўня 2003 года — генеральны дырэктар ААТ «Белбакалея».
9 студзеня 2009 прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2].