Валянцін Уладзіміравіч Дудкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Уладзіміравіч Дудкевіч
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1943(1943-10-06) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія танцор, харэограф, рэжысёр, музычны педагог
Тэатр
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Народны артыст Беларусі

Валянцін Уладзіміравіч Дудке́віч (нар. 6 кастрычніка 1943, г. Магілёў) — беларускі танцоўшчык, харэограф. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1986). Народны артыст Беларусі (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1961 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1981 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1961 года артыст балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1969 года артыст балета, педагог-рэпетытар, рэжысёр-пастаноўшчык, мастацкі кіраўнік канцэртна-эстраднага бюро Беларускай філармоніі. З 1986 года мастацкі кіраўнік — дырэктар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Веданне беларускага танцавальнага фальклору і беражлівае стаўленне да яго, вялікі творчы патэнцыял і неардынарныя арганізатарскія здольнасці дазволілі яму плённа працаваць у галіне развіцця і папулярызацыі народнага харэаграфічнага мастацтва. Сярод пастановак: канцэртныя праграмы «Свята», «Карагод сяброў», «Вечар памяці С.Дрэчына», беларускія народныя танцы «Кола», «Бульба», «Кадрыля на зэдліках», «Вясковыя гульні», «Каляды», «Арэлі», «Церніца», «Вечарына», «Спеў дубраў», «Кабеты і жаўнеры» і інш. У пастаноўках апошніх гадоў стварае танцавальныя нумары з драматургічным развіццём у жанры «фольк-балет». Імкнецца працягваць традыцыі прафесійнага харэаграфічнага мастацтва, закладзеныя А. Апанасенкам, С. Дрэчыным і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]