Валяр’ян Уладзіміравіч Куйбышаў
Валяр’ян Уладзіміравіч Куйбышаў | |
---|---|
руск.: Валериа́н Ку́йбышев | |
![]() | |
Нараджэнне |
25 мая (6 чэрвеня) 1888[1] |
Смерць |
25 студзеня 1935[3][4][…] (46 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
![]() |
Валяр’ян Уладзіміравіч Куйбышаў (руск.: Валериа́н Влади́мирович Ку́йбышев; 25 мая (6 чэрвеня) 1888, Омск, Акмолінская вобласць, Расійская імперыя — 25 студзеня 1935, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі рэвалюцыянер і савецкі партыйны і палітычны дзеяч.
Член ЦВК СССР 1-6-га скліканняў, кандыдат у члены ЦК УКП(б) (1921—1922), член ЦК УКП(б) (1922—1923, 1927—1935), член Палітбюро ЦК УКП(б) (1927—1935), член Аргбюро ЦК УКП(б) (1922—1923, 1934—1935), сакратар ЦК УКП(б) (1922—1923), член ЦКК УКП (б) (1923—1927).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 мая (6 чэрвеня) 1888 года ў горадзе Омску Акмолінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і асабістага двараніна.
У 1904 годзе, у шаснаццацігадовым узросце, уступіў у Расійскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (РСДРП).
У 1905 годзе, ва ўзросце сямнаццаці гадоў, скончыў Сібірскі кадэцкі корпус у Омску, пасля чаго адправіўся ў Санкт-Пецярбург, дзе паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію. З восені 1905 года жыў у Санкт-Пецярбургу і ў вольны ад заняткаў час выконваў тэхнічныя абавязкі ў гарадской арганізацыі РСДРП: перавозіў нелегальную літаратуру, дастаўляў з Фінляндыі выбуховыя рэчывы і зброю. У пачатку 1906 года трапіў пад нагляд паліцыі Расійскай імперыі за ўдзел у студэнцкім пратэсце супраць крывавай расправы 9 студзеня 1905 года над мірнай працоўнай дэманстрацыяй, некалькі разоў падвяргаўся допытам, і, у выніку, у 1906 годзе быў выключаны з акадэміі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ а б Куйбышев Валериан Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Куйбышев Валериан Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Walerian Wladimirowitsch Kuibyschew // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ку́йбышаў Валяр’ян Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 566. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Ку́йбышев Валериан Владимирович // Т. 13. Конда — Кун. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 569. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валяр’ян Уладзіміравіч Куйбышаў
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Омску
- Памерлі 25 студзеня
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Члены КПСС
- Члены Палітбюро ЦК КПСС
- Асобы
- Члены ЦК КПСС
- Сакратары ЦК КПСС
- Бальшавікі
- Марксісты
- Дзяржаўныя дзеячы СССР
- Народныя камісары СССР
- Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
- Постаці Томска
- Памерлі ад сардэчна-сасудзістых захворванняў
- Члены ЦВК СССР
- Члены Аргбюро ЦК УКП(б)