Вал Антаніна
З пляцоўкі Вікіпедыя
Вал Антані́на («Сцяна Антаніна»; англ.: Antonine Wall, лац.: Vallum Antonini) — умацаванне з каменя і торфу, пабудаванае Рымскай імперыяй у 142—144 гг. пры імператары Антаніне папярок сучаснай Шатландыі, у 160 км на поўнач ад раней збудаванага Вала Адрыяна.
У 164 годзе вал пакінуты рымскімі войскамі. Уінстан Чэрчыль у сваёй кнізе «Нараджэнне Брытаніі» паказвае іншую дату гэтай падзеі — 186 год.