Перайсці да зместу

Ваналін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваналін
59°26′15″ пн. ш. 24°44′43″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Плошча
  • 1,1 км²
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваналін (эст.: Vanalinn) — мікрараён у раёне Кесклін горада Таліна (Эстонія).

Размешчаны ў цэнтральнай частцы Таліна. Мяжуе з мікрараёнамі Каламая, Касісаба, Кельмікюла, Садама, Сюдалін і Тынісмяэ. Плошча — 1,1 км². Ваналін часткова акружаны зонай зялёных насаджэнняў, куды ўваходзяць парк Хірвэ, Тоампарк, сад Кануці і інш. У Тоампарку знаходзіцца сажалка Шнелі.

Вуліцы і плошчы

[правіць | правіць зыходнік]

Па мікрараёне Ваналін праходзяць вуліцы: Валі, Вана-Віру, Віру, Вяйке-Кар’я, Вяйке-Ранавяраў, Вісмары, бульвар Каарлі, Ая, Фалгі, Хар’ю, Інсенеры, Кануці, Камандзін, бульвар Мерэ, Нунэ, бульвар Пых’я, Пярнуская шаша, Ранамяэ, Суўр-Кар’я, Суўр-Клоастры, Суўр-Ранавяраў, Суўрцюкі, Тоампеа, Тоампуестээ, Уўс і іншыя невялікія вуліцы. На тэрыторыі мікрараёна знаходзяцца плошчы Свабоды, Віру і Ратушная плошча.