Вандроўны голуб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
† Вандроўны голуб
Ectopistes migratoriusMCN2P28CA.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ectopistes migratorius Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Columba migratoria (Linnaeus, 1766)
  • Columba canadensis (Linnaeus, 1766)
  • Ectopistes migratoria (Swainson, 1827)
Арэал
выява
     Вобласць гнездавання      Вобласць міграцый
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177132
NCBI  187118
EOL  1050135
FW  83493

Вандроўны голуб (лац.: Ectopistes migratorius) — вымерлы від птушак з сямейства галубіных, вылучаемы ў монатыпічны род Ectopistes[1]. Яго назвы на розных мовах звязаныя са схільнасцю гэтага віду да міграцый: галубы пастаянна мігравалі велізарнымі зграямі ў пошуках ежы, хованак і месцаў гнездавання. Птушкі былі памерам каля 40 см у даўжыню, мелі ў асноўным шэрую верхнюю і больш светлую ніжнюю часткі тулава, пералівістае бронзавае апярэнне на шыі і чорныя плямы на крылах. У памерах і афарбоўцы назіраўся палавы дымарфізм, самкі былі драбней і цямней. Від жыў у лісцевых лясах усходняй частцы Паўночнай Амерыкі (ад Паўднёвай Канады да Паўночнай Караліны), а размножваўся галоўным чынам блізу Вялікіх азёраў. Рацыён у асноўным складалі насенне дрэў, плады раслін і бесхрыбетныя.

У Паўночнай Амерыцы ў XVI–XVIII стагоддзях гэты від быў самай шматлікай птушкай, максімальная колькасць якой дасягала ад 3 да 5 мільярдаў асобін. Паляванне на вандроўных галубоў вялося яшчэ карэннымі амерыканцамі, яго маштабы істотна павялічыліся ў XIX стагоддзі з рассяленнем на мацерыку еўрапейцаў. Галубінае мяса выкарыстоўвалася ў якасці таннага харчавання. На зніжэнне колькасці віду і яго наступнае выміранне паўплывалі і іншыя фактары: масавы забой буйных гнездавых калоній і паўсюдная высечка лясоў, якая знішчыла яго натуральнае асяроддзе пражывання. Знікненне вандроўнага голуба з'яўляецца класічным прыкладам знішчэння чалавекам масавага віду, які налічваў мільярды асобін, у выніку неабмежаванага палявання і знішчэння асяроддзя пражывання. Апошняя дзікая асобіна меркавана была забітая ў 1901 годзе, а 1 верасня 1914 года ў заапарку Цынцынаці памёр апошні прадстаўнік гэтага віду — самка па мянушцы Марта.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня каля 30 см, размах крылаў да 65 см. Зграбная птушка з доўгім клінападобным хвастом, зверху шаравата-бурая, знізу карычнявата-чырвоная. Самка больш цёмная. Карміўся пераважна жалудамі, каштанамі, рознымі арэхамі. Зімаваў на поўдні ЗША.

Зноскі

  1. Gill F., Donsker D. & Rasmussen P. (Eds.): Pigeons (англ.) . IOC World Bird List (v11.1) (19 студзеня 2021). doi:10.14344/IOC.ML.11.1. Праверана 31 студзеня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]