Ванлярава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ванлярава
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
172 м
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214506
Код АКАТП
Ванлярава на карце Расіі ±
Ванлярава (Расія)
Ванлярава
Ванлярава (Смаленская вобласць)
Ванлярава

Ванлярава (руск.: Вонлярово) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 225 жыхароў (2007).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў заходняй вобласці за 22 км на захад ад Смаленска, за 2 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Масква — Мінск. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча. Вуліцы: Дачная, Будаўнікоў. Вялікі добраўпарадкаваны парк. Частка жыхароў вёскі з’яўляецца вымушанымі перасяленцамі з Літвы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад памяншальнай ад прозвішча ўладальніка, паўднёва-германскага рыцара Якава фон-Лера, які служыў караля Уладзіслава Вазы.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Лясніцтва, крама.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік археалогіі: гарадзішча на паўночны ўсход ад вёскі. Было заселена ў 1-м тысячагоддзі да н.э. плямёнамі днепра-дзвінскай культуры, у XII—XIII выкарыстоўвалася пад феадальную сядзібу.
  • Помнік архітэктуры: Царква Аляксандра Неўскага, 1853 год. Гранітныя калоны алтара створаны па праекце вядомага беларускага мастака і скульптара Мікешына М. І..

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]