Ванілін
Выгляд
| Ванілін | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | 4-гідроксі-3-метаксібензальдэгід |
| Хім. формула | C8H8O3 |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Малярная маса | 152.15 г/моль |
| Шчыльнасць | 1.056 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 80-81 °C |
| Тэмпература кіпення | 285 °C |
| Тэмпература ўспышкі | 147 °C |
| Хімічныя ўласцівасці | |
| Растваральнасць у вадзе | 1 г/100 мл |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 204-465-2 |
| SMILES | |
| RTECS | YW5775000 |
| ChemSpider | |
Ванілін — метаметоксі-парагірдоксібензойны альдэгід, араматычнае арганічнае рэчыва з пахам ванілі, вытворнае бензолу. Формула ваніліна C8H8O3.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Бясколерныя ігольчатыя крышталі, тэмпература плаўлення 81—83 °C, тэмпература кіпення 284—285°C, шчыльнасць 1056 кг/м³. Сублімуе без раскладання, раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры, хлараформе і інш.
У натуральным стане ў выглядзе гліказіду ёсць у пладах ванілі; сінтэтычны ванілін атрымліваюць з гваяколы, лігніну і эўгенолу. Шырока выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, парфумерыі і фармакалогіі. Сумесь ваніліну з цукровай пудрай (1:100) называецца ванільным цукрам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Беларусы - Варанец / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. - 511 с.:іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул на ХиМиК.ру (руск.)